Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 21 Апрель 2021 11:18

Сяўба ранняй ярыны ў стадыі завяршэння

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, ранняй ярыны — збожжавых і зернебабовых раслін, у раёне пасеяна 3 922 гектары ці 90% ад плану. Гаспадаркі, дзе займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў (ААТ «Міхалёўская Ніва» і ААТ «Неўскі-Агра»), прыступілі да іх сяўбы. На раніцу ўчарашняга дня было пасеяна 72 га з 600 запланаваных.

І ўжо пасля 25 красавіка ў раёне плануецца прыступіць да пасеву кукурузы. Цяпер у гаспадарках актыўна рыхтуюць да гэтага глебу — займаюцца ворывам, унясеннем арганічных угнаенняў. Аб’ёмы плошчаў пад расліну прадугледжаны немалыя — 7 500 гектараў, з якіх 3 400 га — пад кукурузу на зерне.

Што да доглядных работ, то ва ўсіх сельгасарганізацыях завершана першая падкормка азімай збажыны і рапсу, асобныя прыступілі да гэтай работы другі раз. Рапс таксама апрацоўваецца ад шкоднікаў.

Прочитано 270 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.