Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 16 Апрель 2021 15:44

У Бабруйскім раёне прайшоў абласны семінар па жывёлагадоўлі

Летне-пашавае ўтрыманне жывёлы як эфектыўны спосаб павелічэння вытворчасці малака абмеркавалі ўдзельнікі абласнога куставога семінара-вучобы, што прайшоў учора на базе Бабруйскага раёна з удзелам першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Уласевіча.

На прыкладзе малочна-таварнага комплексу “Каменка” ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, дзе статак ужо, як адзначыў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Капусцін, прывучаецца да вялікай травы, з удзельнікамі семінара — кіраўнікамі сельгасарганізацый Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў, былі дэтальна абмеркаваны пытанні арганізацыі выпасу жывёлы, тэхналагічныя моманты, якія дазваляюць зрабіць гэта з найбольшай эфектыўнасцю.   

— Задача сёння пастаўлена — своечасова вывесці жывёлу на пашу, з тым, каб яна магла ўзяць маладую сакавітую пажыўную траву для павелічэння прадуктыўнасці дойнага статка, а таксама і маладняку — нашага рэзерву. Магілёўская вобласць сёлета павінна надаіць на карову 5 тысяч кілаграмаў малака. І я думаю, што мы гэтага дасягнем, — адзначыў Анатоль Уласевіч.

Падчас плянарнага пасяджэння былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўлі за апошні месяц і першы квартал. Прааналізаваны прычыны, якія не дазволілі шэрагу арганізацый выйсці на даведзеныя заданні.

 

Што датычыцца Бабруйскага раёна, то, як заўважыў старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, патрабуючыя вырашэння пытанні акрэслены, работа над імі вядзецца. На працягу апошніх год аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі малака раён павялічвае. У філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” ў мінулым годзе на карову надаілі болей за 7 тысяч кілаграмаў малака, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” — болей за 6 тысяч, што яшчэ тры гады таму здавалася недасягальным.

Прочитано 273 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.