Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 13 Апрель 2021 11:58

Пра вайсковую службу — на ўласныя вочы і з першых вуснаў

Пазнаваўчае і захапляльнае мерапрыемства ў межах метадычнага аб’яднання настаўнікаў дапрызыўной падрыхтоўкі сельскіх устаноў адукацыі наладзіў для педагогаў і юнакоў-старшакласнікаў аддзел па адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама сумесна са 147-м зенітным ракетным палком і ваенным камісарыятам г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў у першы дзень тыдня.

— Мэта мерапрыемства — ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, павышэнне сярод раённых школьнікаў прэстыжу ваеннай службы і матывацыі да яе праходжання. 147-ы зенітны ракетны полк замацаваны за нашымі ўстановамі адукацыі, на працягу года мы цесна ўзаемадзейнічаем — вайскоўцы праводзяць практычныя заняткі са старшакласнікамі ў школах, на тэрыторыі палка штолета ладзяцца зборы па дапрызыўной падрыхтоўцы, — адзначыла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета райвыканкама Вікторыя Шунько.

Спалучыўшы ваенна-палявыя зборы школьнікаў і метадычны занятак з педагогамі па дапрызыўной падрыхтоўцы, вайскоўцы прадэманстравалі дзецям і нагадалі дарослым пра агнявую падрыхтоўку, заняткі па страявой, методыку заняткаў па фізічнай падрыхтоўцы. Пазнаёмілі юнакоў з найбольш значнымі ваенна-прыкладнымі нарматывамі, з паласой перашкод. Правялі экскурсію па воінскай часці, дзе ў юнакоў была магчымасць пазнаёміцца з бытам, умовамі пражывання вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, паразмаўляць з тымі, хто яе гэтым часам нясе. Пазнаёміліся таксама з узбраеннем — ваеннай і спецыяльнай тэхнікай.  

Заняткі непасрэдна на тэрыторыі часці, па словах старшага афіцэра па інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце маёра Уладзіміра Сяргеевіча Моняка, найлепшым чынам садзейнічаюць павышэнню прэстыжу ваеннай службы і матывацыі моладзі да яе. “На свае вочы пабачыўшы, як жывуць вайскоўцы тэрміновай ваеннай службы, чым займаюцца, якімі ведамі і вопытам узбагачаюцца, як набіраюцца фізічнай моцы (для апошняга створаны ўсе ўмовы), паразмаўляўшы з тымі, хто сёння стаіць на варце Радзімы, маладыя людзі пачынаюць праяўляць большую цікавасць да службы, а некаторыя (ёсць і такое) перастаюць пасаваць перад нязведаным, успрымаць службу як нешта надзвычайнае, — адзначыў маёр Моняк.

І сапраўды — скаваныя ў першыя хвіліны хлопцы праз гадзіну-другую заняткаў дэманстравалі непадробную цікавасць да прадмету размовы. Хто з асцярогай, а хто ўпэўнена апраналі бронежэлеты і каскі, выконвалі разборку-зборку аўтамата Калашнікава, каманду “радыяцыйная небяспека”, знаёміся з прыёмамі тактычнай падрыхтоўкі. Падчас экскурсіі па казарме дазналіся пра воінскі ўстаў, распарадак дня армейцаў, атрымалі адказы на пытанні — чаму салдатам тэрміновай службы не дазволена карыстацца сучаснымі смартфонамі, насіць модную прычоску і шэраг іншых.  

Практыку збораў на тэрыторыі часці зацікаўленыя службы намераны працягнуць.

 

У гэты ж дзень хлопцы-старшакласнікі прынялі ўдзел у ініцыяванай камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама моладзевай дыялогавай пляцоўцы “Учынкі, якія вядуць у пастку”. Паглядзелі відэаролік пра шкоду алкагалізму, з урачом-нарколагам бабруйскага наркалагічнага дыспансера Людмілай Рогавай паразважалі, як не стаць закладнікам гэтай і іншых шкодных звычак, з псіхолагам установы Аленай Ганчаровай — як навучыцца жыць у ладзе з сабой. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Праташчык і начальнік Інспекцыі па СН РАУС Віктар Румілаў пазнаёмілі прысутных з асноўнымі тэндэнцыямі падлеткавай злачыннасці ў раёне. Аляксандра Лукаўская, старшы памочнік пракурора раёна, нагадала аб адказнасці за супрацьпраўныя ўчынкі. Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дзіяна Каштанава давяла да непаўналетніх інфармацыю пра другасную занятасць і працаўладкаванне ў летні перыяд.

Прочитано 257 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.