Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 08 Апрель 2021 11:37

Дайджэст: навіны адукацыі

Навучэнцы Бабруйскага раёна — актыўныя ўдзельнікі інтэлектуальных і творчых конкурсаў не толькі раённага, але абласнога і рэспубліканскага маштабаў. Нядаўна скарбонку высокіх дасягненняў школьнікі яшчэ папоўнілі.

Пацвердзіў шырыню ведаў

Цімур Смольскі з Гарбацэвіцкай СШ стаў пераможцам у фінале інтэлектуальнага тэлепраекту “Я ведаю!” сярод навучэнцаў 6-х класаў (перадача выйдзе ў эфір у красавіку).

“Я ведаю!” — сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі. Яго мэта — знайсці не толькі найбольш дасведчаных, але і смелых, ініцыятыўных, знаходлівых школьнікаў, якія здольны здзівіць сваімі ведамі не толькі аднагодкаў, але і дарослых. Для ўдзелу ў найбольш маштабным адукацыйным спаборніцтве вучні 5-11-х класаў праходзяць адборачныя туры ў сваіх школах і раёнах, аб’ядноўваюцца ў каманды. У выніку за каштоўныя прызы і ганаровыя званні пераможцаў шоу змагаюцца самыя актыўныя і таленавітыя. Заданні ім прапаноўваюцца займальныя і крэатыўныя. Каб іх рашыць, трэба валодаць не толькі школьнай праграмай, але быць здольным арыентавацца ў розных галінах навукі. У фінальных гульнях “Я ведаю!” вызначаюцца 7 пераможцаў з кожнай паралелі. Цімур Смольскі стаў адным з іх.

Хлопчык, як нам паведамілі ў школе, усебакова адораны: і вучнёўскія прадметы засвойвае на 9-10 балаў, і з’яўляецца пастаянным пераможцам творчых конкурсаў у музычнай школе, дзе з задавальненнем займаецца. Што да праекта “Я ведаю!”, то падтрымку ў падрыхтоўцы да яго Цімуру аказалі ўсе педагогі і найбольш — класны кіраўнік, настаўнік фізікі
В.П. Вінакур, якая суправаджала юнага канкурсанта на запіс тэлеперадачы 17 сакавіка (на фота да матэрыялу).

 

У аграрную навуку — са школьнай парты

11-класніца Гарбацэвіцкай СШ Кацярына Куксёнак узнагароджана дыпломам 1-й ступені ў абласной алімпіядзе сярод аграрных класаў. Грамату выпускніцы ўрачыста ўручылі ў г. Горкі на Дні адчыненых дзвярэй у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.

Зрэшты, менавіта ў гэтую навучальную ўстанову дзяўчына намерана паступаць пасля заканчэння сярэдняй школы. Так што набытыя за вучнёўскай партай веды не будуць лішнімі. Аграрны клас, дзе займаецца Кацярына, — гэта вывучэнне на павышаным узроўні прадметаў “хімія” і “біялогія” на працягу тыдня і па суботах — на факультатыве “Увядзенне ў аграрныя прафесіі”. Усяму гэтаму пераможцу абласной алімпіяды навучае настаўнік хіміі і біялогіі школы Ю.М. Гаўрыльчык.

 

Заявілі пра сябе ў абласным творчым аглядзе-конкурсе

Вучні нашага раёна выдатна зарэкамендавалі сябе ў абласным этапе VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!”, у якім прынялі ўдзел больш за 10 тысяч школьнікаў са 145 устаноў адукацыі Магілёўшчыны.

 

З гордасцю адзначаем і віншуем з перамогай юных творцаў — навучэнца Міхалёўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Уладзіслава Хаванскага (дыплом 1-й ступені ў намінацыі “Інструментальная музыка”), вакальна-інструментальны ансамбль “Міхалёўскія пястухі” (дыплом 2-й ступені) і з гэтай жа ўстановы адукацыі Ганну Канавальчык (дыплом 3-й ступені ў намінацыі “Вакальная творчасць, салісты-вакалісты, народныя спевы”).

С музыкального форума — с победой

Выявление и поддержка одаренных учащихся, развитие их творческих способностей, повышение уровня исполнительского мастерства — такие цели ставили организаторы III Международного конкурса исполнителей на баяне и аккордеоне «Могилевские наигрыши-2021», который проходил с 19 по 21 марта в Могилевской гимназии-колледже искусств им. Е. Глебова.

Творческое состязание, в котором приняли учас­тие более трехсот талантливых ребят из Беларуси, Болгарии, Латвии, Литвы, Польши, России, Сербии и Украины, оценивало международное жюри, возглавляемое заслуженным артистом РБ, лауреатом международных конкурсов, председателем Ассоциации белорусских баянистов и аккордеонистов, профессором Белорусской государственной академии музыки Николаем Севрюковым.

За победу боролся и неоднократно представлявший Бобруйщину на различного уровня музыкальных форумах воспитанник районной детской школы искусств (филиал аг. Михалево) Дмитрий Веревкин. Как сообщила учитель школьника Галина Богомолова, выступая в номинации «Инструментальная музыка. Соло. Баян» в первой возрастной группе (до 9-ти лет включительно), по итогам состязаний Дима стал лауреатом III степени.

Дальнейших успехов способному юному баянисту и покорения новых творческих вершин!

 

Прочитано 323 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.