Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 07 Апрель 2021 08:45

У Вішнёўскім сельвыканкаме — новы старшыня

З 6-га красавіка на пасаду выконваючага абавязкі старшыні Вішнёўскага сельвыканкама заступіў Сяргей Бусел. Сяргей Ігаравіч нарадзіўся ў 1980 годзе ў Бабруйску. Мае вышэйшую адукацыю — скончыў у 2006 годзе Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога, у 2011-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца магістрантам магістратуры Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Ахова працы і эрганоміка».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1999 годзе пасля заканчэння Бабруйскага аўтатранспартнага тэхнікума слесарам-рамонтнікам Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў, там жа на працягу года быў за вадзіцеля аўтапагрузчыка. Перш чым паступіць ва ўніверсітэт паспеў папрацаваць токарам механазборачнага цэха «Бабруйсксельмаша», токарам прэсава-зварачнага ўчастка механазборачнага корпуса завода ТДіА. З 2005 года на гэтым жа прадпрыемстве — майстар прэсава-зборачнага ўчастка, з 2008 па 2010 — старшы майстар, затым — начальнік змены цэха зборкі. На працягу трох год быў за майстра нарыхтоўча-прэсавага цэха ААТ «ТАіМ». З 2015 па 2017 год працаваў галоўным спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска. З 2017 па 2018 г. г. — загадчыкам гаспадаркі ДУА «Гімназія-каледж мас­тацтваў г. Бабруйск». З 2018 года да прызначэння на цяперашнюю пасаду працаваў галоўным спецыялістам аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама.

Прочитано 287 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.