Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 25 Март 2021 15:52

Прайшоў семінар па гатоўнасці раёна да сяўбы

Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення веснавых палявых работ абмеркавалі ўчора ўдзельнікі семінару, які прайшоў на базе ААТ “Неўскі-Агра”. У рабоце мерапрыемства прыняў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі і традыцыйна — дырэктар Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Якаў Яроцкі.

Заакцэнтаваўшы ўвагу на значнасці першай у годзе сельскагаспадарчай кампаніі, кіраўнік раёна папрасіў падыйсці да яе арганізацыі з высокай ступенню адканасці. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў нацэліў кіраўнікоў, галоўных спецыялістаў сельгасарганізацый і ўсіх адказных за правядзенне веснавой сяўбы вынесці з семінару як мага болей карыснай інфармацыі.

Аб арганізацыі правядзення веснавых палявых работ у гаспадарках раёна распавёў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі. У дэталях былі абмеркаваны такія пытанні як забяспечанасць раёна насеннем пад ярыну (далажыў начальнік Інспекцыі па насенневодстве, каранціну і ахове раслін Сяргей Казяба), гатоўнасць сельгастэхнікі да выхаду ў поле (намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін), арганізацыя харчавання і працоўнага спаборніцтва работнікаў, якія будуць заняты на веснавой сяўбе (старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль), матэрыяльнае стымуляванне сейбітаў.

Асобным пытаннем стаяла настройка тэхнікі. З асноўнымі патрабаваннямі да гэтага — настройкі і рэгулёўкі сельгасмашын падрабязна пазнаёміў навуковец Якаў Яроцкі.

 

Як стала вядома, сёлета яравую сяўбу ў раёне плануецца правесці на плошчы 16 736 гектараў. Насенне збажыны і зернебабовых раслін падрыхтавана. Гатоўнасць тэхнікі — у межах плану. Калектывы настроены на плённую работу: веснавы дзень год корміць.

Прочитано 303 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.