Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 24 Март 2021 08:54

Тэхналогіі і яшчэ раз тэхналогіі

У намінацыі «За павелічэнне вытворчасці рапсу» пераможцам прызнаны сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Гігант», кіраўніком якога з нядаўняга часу з’яўляецца Васіль Пятровіч Жук.

У мінулым годзе пад расліну ў гаспадарцы было занята 530 гектараў плошчаў, да ўборкі ж належала толькі 277 га: каля паловы пасеваў знішчыла непагадзь. Але дзякуючы дасягнутаму высокаму ўраджаю (44,6 цэнтнера з гектара ў вазе пасля дапрацоўкі) масланасення атрымалі нават болей (1 236 т), чым у папярэднім годзе (1 106 т), калі пасяўная і ўборачная плошчы складалі паўтысячы гектараў.

Чаму абавязаны ў «Гіганце» высокаму ўраджаю рапсу? На гэтае пытанне ў гаспадарцы адказваюць лаканічна — надвор’ю і строгаму падыходу да тэхналогіі выро­шчвання культуры. Сярод апошняга — належная апрацоўка глебы пад сяўбу, што стварыла спрыяльныя ўмовы для прарошчвання раслін, аптымальны тэрмін сяўбы, своечасовыя і ў поўным аб’ёме доглядныя мерапрыемствы, у тым ліку прымяненне неабходных мікраэлементаў, мінеральных угнаенняў.

Маючы лінію па перапрацоўцы рапсу, з сабранага ўраджаю ў СВК «Гігант» атрымалі алей і жмых для рэалізацыі. Апошні прызначаны таксама для выкарыстання ў якасці складаючай камбікармоў, якія гатуюць на ўласным камбікормавым заводзе для мэт жывёлагадоўлі і продажу.

Прочитано 237 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.