Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 25 Январь 2021 08:32

У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання

Галоўнай тэмай сустрэч раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі Бабруйшчыны 21 студзеня стала абмеркаванне асноўных палажэнняў Праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. Адпаведная тэма будзе вынесена таксама на абмеркаванне ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу.

Да калектываў была даведзена слушная на гэтую пару інфармацыя бяспечнай жыццядзейнасці. Ад ратавальнікаў — як правільна абыходзіцца з печчу, на які лёд нельга выходзіць, дадзены падрабязныя рэкамендацыі паводзін падчас галалёду, нізкіх тэмператур; ад работнікаў органаў унутраных спраў — як не стаць заложнікам інтэрнэт-махляроў і нячыстых на руку грамадзян. Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Бабруйскім раёне Сяргей Шупянько, які ўзначальвае інфармацыйна-прапагандысцкую групу № 6 (члены групы сустрэліся з калектывам ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка») разам з іншым заакцэнтаваў увагу на такіх актуальных тэмах, як прадастаўленне дэкларацый па падаходным падатку за 2020 год і аплата транспартнага падатку.

Прочитано 313 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.