Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Январь 2021 12:12

Дэпутат сустрэўся з выбаршчыкамі

Сустрэчы з выбаршчыкамі — жыхарамі пасёлкаў Туголіца і Глуша — ў межах рабочага графіку і падрыхтоўкі да VI Усебеларускага народнага сходу правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко 18 студзеня. Мерапрыемствы прайшлі адпаведна ў сельскім Доме культуры і сельвыканкаме населеных пунктаў. Удзел у іх прынялі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, старшыня Слабадкоўскага сельвыканкама Анатоль Шэлег і в. а. старшыні Глушанскага сельвыканкама Таццяна Плоская.

Асноўным пытаннем сярод тых, што абмеркавалі ў Туголіцы і Глушы, стаў зварот жыхароў да дэпутата з просьбай пасадзейнічаць адкрыццю ў пасёлках гандлёвых кропак “Еўраопт”. Лінейка тавараў гэтага рытэйлера значна шырэйшая за тую, што прапаноўваюць мясцовыя крамы Кіраўскага райста і індывідуальнага прадпрымальніка і па большасці пазіцый, як лічаць вяскоўцы, прадукты там таннейшыя. Між тым ехаць за імі ў гарадскія магазіны, асабліва для пенсіянераў, нязручна.

Уладзімір Гацко заўважыў, што вывучаў пытанне і накіраваў запыт-прапанову ў ТАА «Еўрагандаль». Спецыялісты арганізацыі вывучаць сітуацыю і прымуць рашэнне. Калі прапанова іх зацікавіць, крамы гандлёвай сеткі з’явяцца ў Бабруйскім раёне. Акрамя гэтага існуе магчымасць аформіць заказ у гэтай гандлёвай сетцы праз інтэрнэт-краму на сайце https://e-dostavka.by/

Пляцоўка пад забудову магазіна ў Туголіцы, па словах дэпутата, маецца, знайшлася б адпаведная і ў Глушы. Аднак трэба разумець, што выстаўляцца яна будзе, згодна з заканадаўствам, на аўкцыён, а там ужо хто выйграе — “Еўраопт” ці нехта іншы.

Разам з тым Уладзімір Уладзіміравіч паабяцаў пасадзейнічаць паляпшэнню якасці абслугоўвання ў мясцовых крамах, найперш — пашырэнню асартыменту тавараў. Самім жа пасялкоўцам параіў не губляцца, а рабіць замовы ў магазінах на той ці іншы неабходны тавар, ад чаго карысць будзе і пакупнікам, і гандлярам.

У Туголіцы таксама падымаліся пытанні рамонту дарог, усталявання дзіцячай гульнёвай пляцоўкі, вырубкі дрэў, іншыя. Па кожным з іх дэпутат паабяцаў разабрацца. Тлумачэнні будуць даведзены да жыхароў у тым ліку праз мясцовую ўладу.



 

Прочитано 345 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.