Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 21 Декабрь 2020 09:38

Завершаны першы этап комплекснай праверкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны Магілёўшчыны

Мерапрыемствы праходзілі на тэрыторыі Бабруйскага раёна. Падчас камандна-штабнога вучэння былі прадэманстраваны выкананне задач тэрытарыяльнай абароны.

— Асаблівасцю дадзенай праверкі з’явілася тое, што мы ўпершыню адначасова прызывалі падраздзяленні ў трох раёнах тэрытарыяльнай абароны — Магілёўскім, Бабруйскім і Крычаўскім, — адзначыў генерал-маёр, першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Ігар Кароль. — Таксама асаблівасцю было прымяненне гэтых падраздзяленняў па новым занальным прынцыпе. Дадзенае вучэнне паказала здольнасць сіл тэрытарыяльнай абароны выконваць пастаўленыя задачы. Лічу, што мэты вучэння дасягнуты. Мы і, перш за ўсё, кіраўнікі мясцовых выканаўчых органаў атрымалі дастатковую практыку для выканання задач тэрытарыяльнай абароны ў любых умовах і абставінах.

Падзякаваўшы ўсім за арганізацыю і правядзенне вучэння, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц заўважыў, што вельмі павучальна былі прадэманстраваны абарона аб’ектаў, арганізацыя кантрольна-прапускных пунктаў, абарона ад нападзення дыверсійных груп, узаемадзеянне ўсіх органаў і ведамстваў па абароне народнагаспадарчых аб’ектаў.

 

— Хацелася б, каб мы практычна гэта ніколі не прымянялі, забяспечвалі стабільнасць развіцця нашых рэгіёнаў Магілёўскай вобласці і Рэспублікі Беларусь. Каб заўжды порах трымалі сухім, але былі заўжды гатовы абараняць сваю зямлю, сваю Радзіму, — адзначыў ён.

Прочитано 366 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.