Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Ноябрь 2020 14:52

А.А. Жураўлёў: «Работы на палях і фермах ідуць сваёй чаргой»

Стала ўжо традыцыяй напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці падводзіць вынікі спраў у гэтай найбольш масавай галіне раёна. Сёння гэта мы робім разам з першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксеем Жураўлёвым.

— Аляксей Анатольевіч, наколькі ўраджайным выдаўся сёлетні год для раёна?

— Ураджай атрымалі нядрэнны. Сабралі 44 818 т зерня збожжавых і зернебабовых раслін або 159,9% да ўзроўню папярэдняга года. Аб’ёмы намалоту выраслі найперш за кошт павелічэння ўраджайнасці, якая ў сярэднім па раёне склала 30,7 ц/га супраць мінулагодніх 22,5 ц/га, а ў СВК «Гігант» — болей за 56 ц/га, у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — без малога 39 ц/га, у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» — 32,8 ц/га. Сабралі 276 тон (у мінулым годзе не вырошчвалі) зерня грэчкі. Намалацілі звыш 4 тысяч т масланасення рапсу, павялічыўшы мінулагодні аб’ём больш чым на трэць. Прычым, калі ў сярэднім па раёне ўраджайнасць склала 20,4 ц/га (у 2019-м — 14,6 ц/га), то ў СВК «Гігант» — 50 ц/га, у ААТ «Неўскі-Агра» — 33 ц/га. Накапалі болей за 14 тысяч т бульбы (тэмп росту па вале склаў 130,8%). Нарыхтавалі амаль 49 тысяч т у разліку на кармавую адзінку травянога корму або 105,2% да ўзроўню папярэдняга года, 26,6 ц к. адз. (+1,7) на адну ўмоўную галаву жывёлы. З улікам пераходзячага корму гэтых запасаў будзе дастаткова для поўнага забеспячэння пагалоўя. Таксама атрымалі добры ўраджай кукурузнага зерня, уборка якога працягваецца. Ужо цяпер намалочана 10 364 т пры сярэдняй ураджайнасці 66 ц/га, пры гэтым у ААТ «Неўскі-Агра» — 93 ц/га, філіяле «Варатынь» — 89 ц/га, філіяле «Харчавік-Агра» — 86 ц/га. Так што няблага папрацаваўшы, прышлі да нядрэнных вынікаў.

— Расліны ў гаспадарках вырошчвалі ў асноўным адны і тыя ж, а ўраджайнасць розная. Чаму?

— Ёсць шэраг фактараў. Гэта і натуральная ўрадлівасць глебы — што ў адных вырасце без угнаення, іншым патрабуецца шмат укласці. І фінансавыя магчымасці гаспадарак: якаснае насенне, мінеральныя ўгнаенні, абнаўленне машынна-трактарнага парку каштуюць немалых грошай. І, што асабліва важна, — падыход да арганізацыі вытворчага працэсу: правядзенне работ у агратэхнічныя тэрміны, адпавядаючы догляд за пасевамі. А гэта ўжо цалкам залежыць ад кадраў, іх дасведчанасці, зацікаўленасці ў выніках працы.

— Ці парадавала жывёлагадоўля? Ці ёсць тут станоўчыя зрухі?

— Зрухі ёсць, асабліва ў малочнай галіне. Па выніках 10 месяцаў тэмп росту валавой вытворчасці малака склаў 116%, тэмп росту рэалізацыі прадукцыі — 119%. Сярэдні ўдой на карову ў параўнанні са студзенем-кастрычнікам мінулага года вырас на 445 кг і склаў 3 338 кг. Паказчык не той, які б хацелася мець і на які здольна галіна, але зробленыя крокі даюць падставу спадзявацца на нарошчванне аб’ёмаў у далейшым. Як прыклад — філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», дзе на карову з пачатку года прыбавілі 1 427 кг, дасягнуўшы найвышэйшага ў раёне паказчыку ўдою — 5 766 кг. Другі па велічыні — у філіяла «Харчавік Агра», дзе даўно працуюць «на выдатна», — 5 441 кг. У ААТ «Міхалёўская Ніва» за 10 месяцаў павялічылі ўдой на карову амаль удвая (+1 633 кг, 180%), і патэнцыял яшчэ вялікі. Падцягнулася ААТ «Стасеўка» (+908 кг на карову), і рухацца ёсць куды. Вырошчванне жывёлы і птушкі за 10 месяцаў склала 3 380 т або 102,2% да папярэдняга года. Вытворчасць яек у ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка» — 63,7 млн. штук ці 112%.

— За кошт чаго, лічыце, адбыліся станоўчыя зрухі? Адпаведна, у чым бачыце патэнцыял развіцця жывёлагадоўлі?

— Паўплывала многае. Найперш работа са збалансаванасцю рацыёнаў кармлення (прыклад філіяла «Варатынь»), бо карову важна не толькі накарміць, але накарміць правільна. На гэтую пару жывёле прапаноўваем паўнавартасныя зімнія рацыёны: кормасумясь з сенажу, сіласу, здробненых сена і саломы, муку свайго памолу ці канцэнтраты. Гаспадаркі, дзе займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў, даюць жом. У якасці дадатковых крыніц бялку прапаноўваецца рапсавы шрот, сланечнікавы жмых, выкарыстоўваецца сухая піўная драбіна і сухая барда. Для папаўнення цукру ў рацыёне — патака. Але ж кармленне — гэта толькі адно са складаючых. Важнае значэнне маюць якасная работа па аднаўленні статку, выкананне тэхрэгламентаў на працягу ўсяго вытворчага ланцугу, адпавядаючыя на ўсіх узроўнях кадры. Усё гэта ва ўзаемадзеянні прыводзіць да станоўчага выніку, дазваляе павялічыць заработную плату работнікаў, стымулюе жаданне людзей працаваць лепей. Гэта і ёсць той патэнцыял, які трэба імкнуцца выкарыстоўваць па-максімуме. У той жа «Міхалёўскай Ніве», дзякуючы ў тым ліку рабоце з кадрамі, з павелічэннем надояў прыкметна вырас заробак. У некаторых аператараў машыннага даення даходзіць да 1 300 рублёў у месяц — згадзіцеся, добрыя грошы не толькі для вёскі.

— Усё ў выніку сыходзіцца на кадрах. Як вырашана гэтае пытанне ў АПК? Ці ўлілася сёлета ў галіну новая моладзь? Ці засталіся пасля абавязковай адпрацоўкі ўчарашнія маладыя спецыялісты?

— Кадрамі спецыялістаў гаспадаркі ў асноўным ўкамплектаваны, хоць ёсць і вакансіі. Найбольш праблемнае ў гэтым плане ААТ «Саўгас Кісялевічы». Блізкасць да горада дазваляе спецыялістам, якія прыходзяць, шукаць лягчэйшага заробку ў Бабруйску, тое ж датычыцца і жывёлаводаў. Маюцца незакрытыя вакансіі заатэхнікаў, ветурачоў у іншых гаспадарках. Але ж задача сёння — не проста закрыць свабоднае месца, знайсці чалавека на пасаду, а займець адказнага, сумленнага спецыяліста і работніка, зацікаўленага працаваць у камандзе на станоўчы вынік. Што да маладых спецыялістаў, то яны прыходзяць, але далёка не ўсе працягваюць працу. Тым не менш тых, хто застаецца і паказвае добры вынік работы, у гаспадарках знаходзяць як заахвоціць, каб і ім, і сельгаспрадпрыемству была карысць.

— Аляксей Анатольевіч, як ахарактарызуеце сённяшні дзень аграрыяў?

— Работы на палях і фермах ідуць сваёй чаргой. Раслінаводы завяршаюць земляробчы сезон: актыўна ўбіраюць кукурузу на зерне, сушаць яе, плюшчаць, закладваюць на захаванне. Адначасова звозім з палёў салому, актыўна займаемся падняццем зябліва — закладваем ураджай будучага года. У жывёлаводаў жа клопат на працягу года нязменны — болей надаіць малака і болей атрымаць мяса, гэтым і займаюцца.

— Напярэдадні прафесійнага свята што пажадаеце людзям, якія звязалі свой лёс з такой нялёгкай і такой патрэбнай, архіважнай у межах краіны справай — ствараць харчовую бяспеку?

— Работнікам сельскай гаспадаркі, работнікам перапрацоўчай галіны, з якой цесна ўзаемадзейнічаем, ветэранам працы аграпрамысловага комплексу жадаю галоўнага — здароўя і міру. Разам з тым дабрабыту, сямейнай утульнасці і цяпла, вядома ж, новых працоўных поспехаў і дасягненняў на карысць грамадства і краіны.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 399 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.