Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 30 Октябрь 2020 11:09

Вызначыліся пераможцы па фінансавай граматнасці

Пераможцам другога раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод школьнікаў прызнаны выпускнік Гарбацэвіцкай СШ Мікіта Гацук. 2-га і 3-га месцаў адпаведна ўдастоены вучні Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ” — 11-класнік Марк Мароз і вучань 10 класа Антон Чэшко.

Да таго ж, за выніковы ўдзел граматамі ўзнагаро­джаны Лізавета Андрэева з Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ”, Канстанцін Шынкарэнка з Бортнікаўскага ВПК, Мікіта Кузьмянок з Варатынскай СШ, Віктар Лук’янаў з Гарбацэвіцкай і Дзіяна Казлова з Каменскай СШ.

 

У другім этапе алімпіяды, якая прайшла на базе Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ”, паўдзельнічала 17 школьнікаў. Старшакласнікі дэманстравалі дасведчанасць у розных абласцях банкаўскай справы і фінансаў (наяўныя грошы, дэпазіты, запазычанні, лічбавы банкінг, дзейнасць Нацыянальнага банка, манетарная дзейнасць, фінансавая матэматыка і інш.).

 

Пераможцы другога этапу прадставяць раён на трэцім абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды, які мае адбыцца 20 лістапада ў Магілёве.

Алімпіяда накіравана на папулярызацыю ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры і ўмацаванне фінансавай дысцыпліны навучэнцаў.

Прочитано 384 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.