Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 28 Октябрь 2020 09:06

Паслугі лазні ў раёне: дзе, як, колькі каштуе

За адказам на гэтыя пытанні мы звярнуліся да начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірыны Пракопчык. З яе слоў дазналіся, што ў раёне 3394 лазні, з якіх пераважная частка (3373) у прыватнікаў, і 38 душавых. У тым ліку 14 лазняў маецца ў 13 аграсядзібах, адна — грамадская лазня п. Глуша — на балансе УКП «Жылкамгас».

Глушанская лазня (разлічана на 25 памывачных месцаў) хоць і абслугоўвае жыхароў не толькі дадзенага пасёлка, але і вёсак Глуша, Двор Глуша, Дойнічава, Масты, Кіслоўшчына, Пасека, Трусаўшчына, Ленінцы, Рымаўцы, Палошкава (1614 чалавек) — далёка не рэнтабельная. Пры вытворчай магутнасці 5300 чал./памыўкі у год яе фактычная загрузка за мінулы год склала 1337 чал./памыўкі або 25,2%. Фактычная загрузка лазні за 9 месяцаў бягучага года — 757 чал./памыўкі ці 19,4%. Пры гэтым, у 2018 годзе быў выкананы цякучы рамонт лазні, яна адпавядае сучасным патрабаванням і запытам наведвальнікаў. На базе аб’екта аказваюцца паслугі парыкмахера. Каб знізіць выдаткі на ўтрыманне, лазня функцыянуе 1 раз на тыдзень. Цана адной памыўкі — 4,7 руб.

Рамантуюцца, пры неабходнасці, лазні і ў аграсядзібах. На сёння ўзаемасувязь паміж прыватным бізнесам і раённым выканаўчым камітэтам у часці аказання паслуг лазні і душавых насельніцтву наладжана. Апошнія за вызначаную плату гатовы аказаць і аказваюць вяскоўцам на аб’ектах агратурызму, якіх у раёне нямала, у прыватнасці — аграсядзібы «Ізабэла» і «Ранчо» ў аг. Леніна, «У Шчаткава» — у аднайменным населеным пункце, «Тры ільвы» — у в. Сычкава, «Воля» — у в. Лысая Горка, «У Пятровіча» — у Новай Шараеўшчыне, «Адпачынак плюс» у Вішнёўцы, сядзіба «Церамок» ў аг. Міхалёва, «Спадчына» — у Глушы, «Тихий омут» — у в. Дойнічава. Зрэшты, прыватным бізнесам прадугледжаны прэферэнцыі ў частцы аказання дадатковых бясплатных паслуг наведвальнікам (саўна, басейн, кухня, пакоі адпачынку і г.д.). Таксама для памыўкі сяльчанамі — работнікамі сельгасвытворчасці, выкарыстоўваюцца лазні сельгасаб’ектаў.

— Зацікаўленымі службамі раёна рэгулярна праводзяцца санітарна-эпідэміялагічныя і пажарныя маніторынгі стану лазняў, іх вынікі абмяркоўваюцца на рабочых планёрках у намесніка старшыні райвыканкама штоквартальна. Інфармацыя аб паслугах лазняў даводзіцца да вяскоўцаў падчас правядзення пашыраных сходаў з насельніцтвам і дзён інфармавання, — адзначыла Ірына Пракопчык.

Як ужо было сказана, — амаль у паловы з болей чым 8 тысячы хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні, і «банны дзень» сяльчане ладзяць не выходзячы з двара.

Прочитано 305 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.