Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 22 Октябрь 2020 10:25

Лёгкага шляху, роўных дарог!

Цяпер ужо не знойдзеш арганізацыі, дзе б не было вадзіцеля. У раёне прафесія асабліва распаўсюджана сярод работнікаў сельскай гаспадаркі. І герой нашага аповеду таксама прадстаўнік гэтай стратэгічнай для краіны галіны. Болей таго — адзін з найлепшых прадстаўнікоў: па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на жніве Мікалай Антонавіч Хурсан з СВК “Гігант” — размова пойдзе менавіта пра яго — удастоены пачэснага 2-га месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў сельгасарганізацый.

Прафесійным стартам для Мікалая Хурсана сталі курсы ДТСААФ, якія засвоіў “на выдатна” яшчэ да службы ў арміі. Вадзіцельстваваў, аддаючы абавязак Айчыне, з багажом навыкаў па прафесіі прыйшоў пасля войска ў родную гаспадарку. Працаваў спачатку на газелі, пасля на ГАЗ-53, і вось ужо 7 год — на МАЗе.

Гэтую машыну засвоіў, як кажа, дзякуючы дапамозе вопытных вадзіцеляў гаспадаркі Уладзіміру Мікалаевічу Шэпялевічу і Уладзіміру Іосіфавічу Дайнеку. У іх і цяпер, калі што здараецца, не саромеецца папытаць прафесійнай парады ці падказкі, а яны ніколі не адмовяць.

— У дарозе рознае здараецца, — заўважае Мікалай Антонавіч. — Часцей паломку сам выправіш, але бывае — трэба кансультацыя. У гэтым плане незаменныя мабільны тэлефон і сябры-калегі.
Адказнасць — адна з асноўных рыс характару вадзіцеля Хурсана.

— На працу звычайна прыходжу загадзя, хвілін 15-20 на восьмую. Перад рэйсам правяду неабходнае абслугоўванне тэхнікі, праверу, каб усё было спраўным: светлавыя прыборы, тармазы, іншае. Уважлівасць і піль­насць у нашай прафесіі абавязковыя: дарога спешкі, у любых яе праявах, не церпіць, — разважае субяседнік. — Перш чым прадпрыняць той ці іншы манеўр, трэба узважыць — паспееш ці не, апраўдана або дарма. І галоўнае — трымацца рэнтабельнай хуткасці, не перабольшваць.

Сам ён, як кажа, гэтых пастулатаў прытрымліваецца, а таму ніколі за гады працы не трапляў у поле зроку ахоўнікаў дарожнага руху.

 

Катэгарычны Мікалай Антонавіч і ў пытанні пра музыку ў час язды (ва­дзіцельская праца ў многіх асацыюецца з гучнай песняй). Хоць сам ён, як кажа, і аматар добрай музыкі і жарту, у час работ, якія патрабуюць павышанай увагі, апошняе не да­пускае.

— МАЗ і сам па сабе мае ўнушальную вагу, а гружоны — тым болей, — кажа вадзіцель, — тут трэба рэагаваць на кожны гук. Так што не да музыкі — слухаю машыну.

Вадзіцель на працы, а дома герой аповеду — клапатлівы галава сямейства. З павагай гаворыць пра жонку (Наталля Міхайлаўна загадвае ў СВК свіна-таварнай фермай), з гонарам — пра сына і дачку. Адчуваючы на­дзейны тыл, вадзіцель Хурсан з задавальненнем штораніцы ідзе на працу. Годна, не адзін дзясятак год садзейнічае развіццю гаспадаркі, якой сумленна служылі (былі жывёлаводамі) і яго бацькі.

Віншуючы раённых вадзіцеляў з надыходзячым прафесійным святам, перадавік сёлетняга жніва жадае калегам здароўя, сямейнага дабрабыту і, вядома ж, лёгкага шляху, роўных дарог.

Прочитано 381 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.