Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 21 Сентябрь 2020 16:20

У мінулую пятніцу прайшла чарговая сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў

Удзел у яе рабоце прыняў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў. Падчас сесіі дэпутаты разгледзелі 16 пытанняў і зацвердзілі праекты рашэнняў па іх.

У ліку першых абмеркавалі ход рэалізацыі ў раёне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 “Аб садзеянні занятасці насельніцтва” за студзень-жнівень сёлетняга года (дакладчык: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Пясоцкая).

Камісіяй па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва райвыканкама, упраўленнем па працы і іншымі зацікаўленымі службамі, як было адзначана, што прымаюцца меры па рэалізацыі Дэкрэта, накіраваныя на стымуляванне эканамічнай актыўнасці незанятых грамадзян, уцягненне незанятага насельніцтва ў эканоміку раёна. У справаздачным перыядзе ключавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна па садзеянні занятасці насельніцтва выкананы. Сітуацыя на рынку працы раёна ў цэлым заставалася стабільнай, узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,3% пры прагнозе штоквартальна не болей за 1%. За 8 месяцаў ва ўпраўленне па працы за садзеяннем у працаўладкаванні звярнулася 248 грамадзян, з іх 166 у якасці беспрацоўных (95 і 98,8% да аналагічнага перыяду папярэдняга года). За дадзены перыяд быў працаўладкаваны 181 грамадзянін, у тым ліку 119 беспрацоўных. Удзельная вага працаўладкавання грамадзян, якія звярнуліся, склала 69,9% пры заданні на 9 месяцаў не меней за 60%, беспрацоўных — 67,2% пры заданні не меней за 55%. Пад гарантыю працаўладкавання на прафесійнае навучанне накіравана 9 беспрацоўных грамадзян, ці 81,8% ад ліку накіраваных (заданне — не меней за 65%). Усяго на прафесійнае навучанне накіравана 11 грамадзян, удзельная вага грамадзян, накіраваных на навучанне, склала 6,2% ад агульнага ліку беспрацоўных пры заданні на 9 месяцаў не меней за 4,6%. На пасяджэннях камісіі за гэты перыяд разгледжаны 1418 чалавек, з якіх 980 прызнаны занятымі ў эканоміцы, 74 — працаўладкаваны на прапанаваныя камісіяй вакансіі. Колькасць занятых у эканоміцы раёна за студзень-ліпень склала 6457 чалавек, або 100,4% да адпаведнага перыяду мінулага года, разам з тым замяшчэнне кадраў у арганізацыях склала 86,1%.

 

У выпрацаваным райсаветам дэпутатаў рашэнні ўказана кіраўнікам раённых арганізацый, прадпрыемстваў і устаноў прыняць дзейсныя меры па папаўненні кадраў. Упраўленню па працы, занятасці і сацабароне — забяспечыць выкананне ў поўным аб’ёме прагнозных паказчыкаў у вобласці садзеяння занятасці насельніцтва, прыняць неадкладныя меры па максімальным працаўладкаванні работнікаў арганізацый, якія вызваляюцца.

Прочитано 428 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.