Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 16 Сентябрь 2020 14:36

У СВК “Гігант” капаюць бульбу

Як і штогод, пад культуру тут адведзены значныя плошчы. Сёлета занята 400 гектараў — пераважная частка ад агульнараённых бульбяных палеткаў (544 га). Па стане на раніцу ўчарашняга дня было выкапана 71 га ці 18% ад патрэбы, ураджайнасць, па апошніх дадзеных, — 352 ц/га.

— Магчыма, што калі пяройдзем на палі, дзе пасаджаны “Рэд Скарлет” (галандскі сталовы гатунак, яго ў гаспадарцы болей за палову плошчаў), то ўраджайнасць яшчэ павялічыцца. Але гэта толькі меркаванне…, — не бярэцца сцвярджаць — маўляў, усяму свой час — галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Аляксандравіч Залужны.

Сярод гатункаў таксама айчынныя “Брыз” і “Маніфест”.

Уборка клубняў, як і любая іншая справа, за якую б ні браліся ў “Гіганце”, праходзіць зладжана. На полі — тры бульбаўборачныя двухрадныя камбайны з бакавым падкопам (збіраюцца падключыць чацвёрты), якімі кіруюць Іван Іванавіч Багданаў, Сяргей Іванавіч Дайнека і Аляксандр Паўлавіч Мінькоў. У памагатых кожнаму — памочнік камбайнера, які сочыць за працэсам ажыццяўлення капання. На перавозцы клубняў занята чатыры МАЗы (па машыне — да камбайна, адна — у запасе), іх вадзіцелі Валерый Уладзіміравіч Шэвялёў, Уладзімір Мікалаевіч Шэпялевіч, Сяргей Канстанцінавіч Педан і Мікалай Антонавіч Хурсан.

 

Аляксандр Мінькоў

 

Іван Філіпаў (злева) і Дзмітрый Шэпялевіч

Як заўжды зладжана арганізаваны і працэс сартоўкі клубняў. Па словах загадчыка бульбасховішча Дзмітрыя Аляксандравіча Шэпялевіча, бульба сартуецца на тры фракцыі: дробную, насенную і буйную харчовую. Першая пасля яшчэ адной сартоўкі выкарыстоўваецца ў асноўным на корм жывёле. Насенная ў секцыі бульбасховішча дастаўляецца ў кантэйнерах, у іх жа і захоўваецца. Харчовыя клубні паступаюць непасрэдна ў секцыю, захоўваюцца там навальным спосабам.

 

Устаноўку па сартаванні бульбы ў дзень нашага наведвання абслугоўвалі аператары Дзмітрый Аляксандравіч Макаранка і Максім Анатольевіч Гошка, вадзіцелі электрапагрузчыкаў Іван Уладзіміравіч Філіпаў і Аляксей Іванавіч Сысой.

 

Максім Гошка

 

Дзмітрый Макаранка

Працуе сартоўка, як паведаміў загадчык бульба­сховішча, ад досвітку да змяркання ў напружаным рэжыме, бо МАЗы з ураджаем падыходзяць адзін за адным. На гэтай пасадзе ён чатыры гады і сёлетнюю бульбу ацэньвае станоўча як па якасці клубняў, так і па ўраджайнасці.

 

— Надвор’е стаіць спрыяльнае для палявых работ, таму, вядома ж, хочацца і больш выкапаць, — заўважае Уладзімір Залужны, — каб да пачатку кастрычніка гэты від работ і ўвогуле завяршыць.

Між тым, адна справа — атрымаць добры ўраджай, другая, не меньш значная, — яго рэалізаваць, атрымаць прыбытак. Таму пакуль адны ў калектыве заняты ўборкай бульбы, другія — пошукам пакупнікоў на яе, падрыхтоўкай неабходнай для рэалізацыі клубняў дакументацыі.

Прочитано 513 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.