Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 12 Август 2020 14:33

Кагорта тысячнікаў папоўнілася

У панядзелак на гэтым тыдні падзяку за сумленную працу на жніве перадавікам вытворчасці традыцыйна выказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.

Ад галіновай прафсаюзнай арганізацыі лісты ўдзячнасці і падарункі за высокія паказчыкі на ўборцы ўра­джаю збажыны атрымалі першы ў раёне вадзіцель-тысячнік з ліку моладзі Аляксандр Дайнэка з СВК “Гігант” (члена моладзевай арганізацыі павіншаваў таксама і РК ГА “БРСМ”, падарунак уручыла галоўны бухгалтар райкама Святлана Пілікіна), камбайнер-тысячнік гаспадаркі Ула­дзімір Зуб (Лексіон-580), вадзіцелі ААТ “Неўскі-Агра” Уладзімір Міхайлоўскі і Вячаслаў Балыка, ААТ “Міхалёўская Ніва” — Васіль Шырокі і Сяргей Шырокі, а таксама вадзіцель ААТ “Саўгас Кісялевічы” Алег Дзікі.

 

Аляксандр Дайнэка

 

Ула­дзімір Зуб

 

Вячаслаў Балыка

 

Уладзімір Міхайлоўскі

 

Алег Дзікі

Падзякаваць і падтрымаць удзельнікаў жніва на Бабруйшчыну прыехала і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза галін прамысловасці “Белпрафмаш” Валянціна Шышко. Лісты ўдзячнасці і грашовыя прэміі ад прамыслоўцаў вобласці яна ўручыла звяну аператараў зернесушыльнага комплекса СВК “Гігант” Сяргею Цімковічу, Аляксандру Грабко, Мікалаю Шэпялевічу і Сяргею Шэпялевічу, экіпажу зернеўборачнага камбайна ААТ “Міхалёўская Ніва” — старшаму камбайнеру Анатолю Кукабака і камбайнеру Івану Шынкарэнка, а таксама вадзіцелю ААТ “Саўгас Кісялевічы” Алегу Дзікаму.

 

Аляксандр Грабко

 

Анатоль Кукабака (справа) і Іван Шынкарэнка

 

Сяргей Цімковіч

Словы падзякі людзям, якія ад ранку да позняга вечара заняты на ўборцы збажыны — робяць усё ад іх магчымае, каб на полі не засталося ніводнага зерня, а краіна была забяспечана хлебам, выказаў таксама намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.

Прочитано 510 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.