Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Воскресенье, 09 Август 2020 08:37

У «Харчавіку-Агра» завяршылі ўборку збажыны

Філіял “Хрчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” першым у раёне завяршыў уборку збожжавых культур. З гэтай нагоды калектыў сельгасарганізацыі ўчора наведала дэлегацыя галаўнога прадпрыемства на чале з дырэктарам ААТ “Чырвоны харчавік” Сяргеем Анюхоўскім.

Прамыслоўцы падзякавалі хлебаробам за сумленную працу, лепшым з лепшых уручылі Лісты ўдзячнасці і падарункі. Апошніх удастоіліся пераможцы жніва — экіпажы зернеўборачных камбайнаў у складзе Юрыя Макавеева і Дзмітрыя Бялоўскага (1 месца), Уладзіміра Юшкевіча і Яўгена Леваненкі (2 месца), Віктара Крычко і Анатоля Гацко (3 месца).

Сваёй працай кожны з вас зрабіў падарунак і кіраўніку нашай дзяржавы, бо ён за мэту ставіў — хутчэй убраць хлеб, — адзначыў, звяртаючыся да аграрыяў, Сяргей Анюхоўскі. Улічваючы тое, што ў гаспадарцы ўжо пачалі рыхтаваць глебу пад сяўбу азімых культур, пажадаў плёну ў гэтай рабоце і спрыяльнага надвор’я.

 

Словы падзякі за якасна сабраны ўраджай зерня выказала работнікам палёў і старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль. Ад галіновага прафсаюза ўручыла Лісты падзякі і падарункі вадзіцелю Генадзю Дудалю і членам экіпажа зернеўборачнага камбайна — камбайнеру Уладзіміру Юшкевічу і яго памочніку Яўгену Леваненка. Артысты ж мясцовай установы культуры парадавалі хлебаробаў і гасцей урачыстасці цудоўным выкананнем народнай песні.

Прочитано 334 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.