Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 30 Июль 2020 09:12

Бабруйшчына ўключылася ва ўборку хлябоў

Да ўборкі ўраджаю збожжавых культур, адсвяткаваўшы “Зажынкі”, прыступілі выключна ўсе раённыя сельгасарганізацыі. Убіраюць пшаніцу, трыцікале, жыта, ячмень. На раніцу 28 ліпеня, па звестках упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у раёне ўбрана 2264 гектары або 14% ад занятых збажыной плошчаў, намалочана 6853 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 30 цэнтнераў з гектара.

Пры гэтым найбольш ураджайная на сёння хлебная ніва “Гіганта”: з аднаго круга ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве ўзялі па 51 цэнтнеру зерня! Другі па велічыні паказчык у ААТ “Неўскі-Агра” — 36 ц/га. На апошняй пазіцыі па ўраджайнасці збажыны на гэтую пару адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Стасеўка” і “Агракамбінат Бабруйскі” з ураджайнасцю 20 ц/га.

Сабранае зерне пры неабходнасці дасушваецца або непасрэдна ў гаспадарках, або на Бабруйскім КХП, куды ўраджай пастаўляецца ў лік дзяржзаказу. План апошняга для раёна складае 4810 тон, пастаўлена — 900 тон.


Ужо каторы дзень убіраюць збажыну ў БААТ “Аграмашсэрвіс”. Учора на малацьбе аўсу паблізу в. Бабіна засталі тры зернеўборачныя камбайны “Палессе” пад упраўленнем Аляксандра Барысавіча Нічыпаловіча, Сямёна Яўсеевіча Шлапянкова і Віталя Валер’евіча Падшывалава. У складзе экіпажаў таксама памочнікі камбайнераў: Сяргей Анатольевіч Фаістаў, Мікалай Мікалаевіч Сяргееў і Алег Анатольевіч Сідаровіч.

 

На хлебнай ніве БААТ “Аграмашсэрвіс” працуе экіпаж зернеўборачнага камбайна ў складзе Аляксандра Нічыпаловіча (справа) і Сяргея Фаістава

 

Юрый Іванавіч Лішко заняты на адвозцы зерня ад камбайнаў

Надвор’е з раніцы садзейнічала ўборцы. Тэхніка на залацістай ніве спынялася толькі каб выгрузіць зерне, ну і на імгненне — каб сфатаграфаваць удзельнікаў жніва. Па словах галоўнага агранома Андрэя Рыгоравіча Чорнага, на дзень аўторка ў гаспадарцы ўжо ўбралі азімую пшаніцу, часткова жыта і авёс.

 

Што да азімага рапсу, то гэтая культура ў раёне цалкам убрана. З плошчы ў 2012 гектараў сабрана 4088 тон масланасення пры сярэдняй ураджайнасці 20 ц/га. Вядома, што першай справай гаспадаркі імкнуліся разлічыцца з дзяржаўным заказам. На сёння, як адзначылі ў райсельгасхарчы, план пастаўкі дзяржаве масланасення выкананы болей чым на 90%.

Тым часам у радзе гаспадарак: філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, прыступілі да пад­рыхтоўкі глебы пад чарговую сяўбу культуры — закладваюць фундамент пад ураджай 2021 года.


Не спыняецца нарыхтоўка травянога корму для пагалоўя. Па дадзеных райсельгасхарчу, на ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне нарыхтавана 12,2 ц к. адз. (план — не меней за 30), што на 0,6 ц
к. адз. болей, чым на гэтую пару леташняга года.

Лідарства па колькасці нарыхтаванага корму на ўмоўную галаву на гэты час трымаюць ААТ “Міхалёўская Ніва” (17,1 ц к. адз.) і ААТ “Саўгас Кісялевічы” (17,0). Самы нізкі паказчык у ААТ “Стасеўка” — 6,1 ц к. адз. Праўда, ён на трэць вышэйшы за папярэдні год.

Назапашваюць з другога ўкосу траў у асноўным сена.

Прочитано 547 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.