Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 26 Май 2020 12:27

Сёлета тут можа забуяць культурная трава

Два ўчасткі зямель, у агульным каля 170 гектараў, будзе ўведзена ў севазварот раёна: ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» і ААТ «Саўгас Кісялевічы», у гэтую вясну.

Работы на адзічаўшых, раней меліяраваных землях непадалёк ад вёсак Грабава і Каменка Слабадкоўскага сельсавета меліяратары ААТ «ПМК-84 «Водбуд» пачалі яшчэ ўвосень.

 

— Найперш выкарчавалі непатрэбную расліннасць. Затым узяліся за ачыстку каналаў меліярацыйнай сістэмы, прамыўку дрэнажных сістэм, што меліся. Уласнымі намаганнямі, трактарамі МТЗ 1221 і 3022, правялі  ворыўныя работы. Далей было вырашана дадаткова пракласці новыя дрэнажныя сістэмы, чым на гэтую пару актыўна  займаемся, — расказвае начальнік участка Аляксандр Васільевіч Кісялёў.

Частка брыгады, сярод якіх і сам Аляксандр Кісялёў, у панядзелак была занята на ўстаноўцы калодзежа, прызначэнне якога — паглынаць ваду, перанакіроўваць лішкі вільгаці, якія могуць здарацца вясной, у сажалку. Далей вада (з дапамогай калектара) будзе адводзіцца ў канаву.

 

Аляксандр Гусеў

 

Сцяпан Казакоў (злева) і Анатоль Кандраценка

 

Уладзімір Іванавіч Сігаеў

 

Аляксандр Васільевіч Кісялёў

 

Сяргей Іванавіч Бобрыкаў

Фронт работ на ўчастку па рэканструкцыі меліярацыйнай сістэмы быў вызначаны вялікі. Каб усё ахапіць, хутчэй здаць аб’ект, меліяратары працуюць з поўнай выкладкай, як кажуць, і па суботах.

— Стараемся, каб у аграрнікаў была магчымасць засеяць палі і атрымаць з іх ураджай яшчэ ў гэтым годзе, — кажа начальнік участка.

Дарэчы, і ў «Агракамбінаце Бабруйскі», і ў «Саўгасе Кісялевічы» нанова меліяраваныя землі засеюць мнагалетняй травой, якая, з вялікай верагоднасцю, тут павінна быць ураджайнай.

Прочитано 487 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.