Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 25 Май 2020 09:19

За чатыры месяцы надоі ў ААТ “Стасеўка” выраслі амаль у 5 разоў

Якім чынам ААТ “Стасеўка” (з 2017 года — у працэдурах банкруцтва), дзе ўдоі малака яшчэ ў лютым выклікалі як мінімум цяжкі ўздых, здолела “рэвалюцыйна” памяняць сітуацыю — выйсці па дадзеным паказчыку на 4-е месца ў раёне?! На гэтае пытанне выканаўчы дырэктар сельгасарганізацыі Аляксандр Васільевіч Трафімаў (заступіў на пасаду ў лістапа­дзе 2019-га) адказ­вае сціпла-лаканічна: “Наладзілі вытворчую дыс­цыпліну, забяспечылі жывёлу бялком”.

 

Аператар машыннага даення Вольга Лях

— Працоўная дысцыпліна — першае, за што прыйшлося тэрмінова брацца, — канкрэтызуе кіраўнік. — Наладзілі, у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі, рэжым кармлення, догляду, даення жывёлы. Людзям давялі, што падыход да работы павінен быць менавіта такі і ніяк не іншы. Рассартавалі жывёлу — месца для гэтага мелася. Адначасова сталі шукаць магчымасці палепшыць рацыёны кармлення. Сказаць, што было нялёгка — нічога не сказаць. Грошай не хапала нават на заробак працаўнікам, не кажучы ўжо пра іншае… Але, дзякуй богу, наладзілася. Падтрымку аказаў і аказвае райвыканкам, вельмі ўдзячныя перапрацоўшчыкам нашай прадукцыі — “Бабушкиной крынке”. Бачачы нашае вялікае жаданне і імкненне выправіць сітуацыю (надоі і якасць малака павялічыліся ўжо ад працоўнай дысцыпліны), сталі авансаваць гаспадарку — кожныя 10 дзён пералічваць пэўную суму на закупку бялковага корму. З’явілася магчымасць разнастаіць рацыёны — сталі набываць рапсавы і алейны шрот, жмых, неабходныя канцэнтраты, а там і зялёная падкормка падыйшла. Дзеля гэтага з восені пасеялі 70 гектараў сурэпіцы — па разліках павінна хапіць да сярэдзіны ліпеня. І малако пайшло. Калі яшчэ ў лістападзе рэалізацыя ў дзень складала 560 кг, то цяпер — 2730, дзённыя ўдоі на карову павялічылі на 10(!) кг.
Са з’яўленнем малака, па словах дырэктара, з’явіліся грошы —“Бабушкина крынка” на спецрахунак штомесяца стала пералічваць 25% ад выручкі за прадукцыю — адпаведна і магчымасць не толькі плаціць заробак, але і набываць неабходнае для павелічэння вытворчасці.

Як расказала загадчыца МТК Ларыса Міхайлаўна Мірончык, нядаўна на комп­лексе пачала функцыянаваць уласная лабараторыя, якая дазваляе сачыць і своечасова рэагаваць на змены якасных паказчыкаў прадукцыі.

 

Малочная лабараторыя

Сур’ёзна ўзяліся за аднаўленне статка. На гэта агулам працуюць усе спецыялісты: загадчыца (яна ж і асемянатар) Ларыса Мірончык, ветурачы, заатэхнік Арына Грабеннікава, якая пасля двух гадоў у якасці маладога спецыя­ліста працягнула работу ў гаспадарцы. У гэтых мэтах набылі пастэрызатар малака для маленькіх цялятак — устаноўка прызначана садзейнічаць здароваму іх росту. Зрэшты, менавіта за кошт уласнага маладняку тут збіраюцца павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы, у тым ліку дойны статак. Месца для гэтага ўдосталь — нядаўна ўвялі ў эксплуатацыю другі хлеў комплекса.

 

Злева направа: цялятніца Таццяна Радзіонава, загадчыца Ларыса Мірончык, лабарант Галіна Шастакова, аператары машыннага даення Таццяна Паддубоцкая і Вольга Лях

У тым ліку і пад патэнцыяльнае пагалоўе запланавалі нарыхтаваць травянога корму — пасеялі 80 гектараў канюшыны, 60 люцэрны і 40 гектараў фестулоліума. Дбаючы пра будучыню, увосень залужылі 125 га пашы. Пры спрыяльным надвор’і разлічваюць забяспечыць жывёлагадоўлю паўтарагадовым запасам грубага корму. Каб
быць з камбікармамі, пасеялі 200 гектараў кукурузы на зерне, яшчэ 300 — на сянаж (у мінулым годзе ўсяго было пасеяна 300 га).

З таго, што хвалюе дырэктара на гэтую пару, — дэфіцыт тэхнікі. 8 трактароў (двум самым новым каля 6 год) недастаткова, каб своечасова ахапіць увесь спектр сельскагаспадарчых работ. Выручаюць механізатары — пяць тутэйшых і 2 гарадскіх — сумленна глядзяць тэхніку, з разуменнем ставяцца да патрэб вытворчасці.

У ААТ “Стасеўка” з’явілася будучыня. Людзі працуюць і своечасова атрымліваюць заробак. На тым жа малочна-таварным комплексе ён складае, у залежнасці ад кваліфікацыі і аб’ёму выкананых работ, ад 570 да 1200 руб­лёў (без вылічэнняў). Кожны з працаўнікоў ведае, ад чаго залежыць яго заработная плата. У аператараў машыннага даення, да прыкладу, — ад надояў і якасці рэалізаванага малака, дадаткова — ад раздойвання нецеляў.

 

Выканаўчы дырэктар ААТ«Стасеўка» Аляксандр Васільевіч Трафімаў

Усяляе надзею і тое, што працэдуры банкруцтва, якія сёлета ў адносінах “Стасеўкі” павінны былі завяршыцца, збіраюцца падоўжыць яшчэ на 3 гады. Гэты час і збіраецца выкарыстаць калектыў, каб умацавацца, павялічыць вытворчасць, выйсці на плацёжаздольнасць і стабільнае развіццё.

Прочитано 737 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.