Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 21 Май 2020 11:01

Падзяка за працу

Прыняць удзел у кожнай добрай ініцыятыве, не пакінуць без увагі ніводнае працоўнае дасягненне, падзякаваць тым, хто на перадавой сельгасвытворчасці — такую задачу ставіць і цвёрда яе прытрымліваецца Бабруйскі райкам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

У гэтых мэтах у панядзелак старшыня райкама прафсаюза Надзея Дудаль і начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі наведалі філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Неўскі-Агра» і ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», уручылі перадавікам вытворчасці, тым, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў на веснавых палявых работах, Лісты ўдзячнасці і каштоўныя падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі.

— Практыку адзначаць лепшых работнікаў галіны будзем працягваць, — гаворыць Надзея Дудаль. — Некалькі раней удзячнасці і прадуктовыя наборы ўручылі жывёлаводам, чые паказчыкі заслугоўваюць быць перанятымі. Спадзяемся, што нашая ўвага стане дадатковым стымулам для людзей працаваць з максімальнай выкладкай і самааддачай.

 

Віктар Садоўскі, Васіль Юшкевіч з філіяла «Харчавік-Агра» і Надзея Дудаль

 

Юрый Канаплёў, трактарыст-машыніст ААТ «Неўскі-Агра» (у цэнтры)

 

Канстанцін Шашкоў з ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»

Віктар Садоўскі заакцэнтаваў увагу герояў дня на значнасці механізатарскай работы і неацэнным укладзе, які яны ўносяць сваёй працай дзеля забеспячэння харчовай бяспекі краіны.

З улікам таго што добрая праца павінна і добра аплачвацца, прадстаўнікі прафсаюзаў і райсельгасхарчу пацікавіліся разлікам за работу ў выхадныя дні, памерам заработнай платы механізатараў, своечасовасцю яе выплаты. Прадэманстраваўшы дасведчанасць у гэтым пытанні, узнагароджаныя выказалі задаволенасць заробкам.

Прочитано 476 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.