Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 06 Май 2020 11:41

У «Гіганце» сеюць кукурузу і завяршаюць пасадку бульбы

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве і той, і другой справай пачалі займацца на мінулым тыдні.

— Сёлета ўсе культуры сеем прыкладна на тыдзень-паўтара раней звычайнага, — адзна­чыў галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Залужны. — Кукурузу сталі сеяць у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, калі глеба прагрэлася да тэмпературы 10-15 градусаў. Палі падрыхтавалі ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Сяўбу вядзем з улікам рэкамендуемых правілаў і нормаў. А ўжо як нябесная канцылярыя распарадзіцца вільгаццю і якім увогуле будзе надвор’е (на дзень нашага наведвання дажджоў не было), толькі там і ведаюць. Нам жа застаецца спадзявацца на лепшае, зроблена для гэтага ўсё неабходнае, — дадаў ён.

 

З 1050 гектарамі кукурузы — клінок на зерне ў параўнанні з леташнім годам у гаспадарцы некалькі павялічылі — да 9 мая разлічваюць справіцца. З іх па стану на ўчарашнюю раніцу было пасеяна 600 гектараў. Насенне выкарыстоўваюць якаснае, замежнай (для кукурузы на зерне) і айчыннай селекцый.

 

Што да бульбы, то план яе пасадкі ў СВК “Гігант”, як і штогод, унушальны — 400 гектараў. З іх на ўчора было пасаджана 350 га. Задзейнічаны на гэтай рабоце 4 бульбасаджалкі Grimme пад кіраўніцтвам земляробаў са стажам і маладых — Валянціна Тарасевіча, Аляксандра Шумскага, Васіля Шабана, Дзяніса Ціханава.

 

Аляксандр Шумскі

 

Васіль Шабан

 

Андрэй Лысенка

Структуру пасадачнага матэрыялу, па словах галоўнага агранома, дыктуе рынак. Сёлета гэта “прыкладна 50 на 50” — замежны гатунак “Рэд Скарлет” і запатрабаваныя на ўнутраным рынку беларускія “Брыз”, “Маніфест”.

Сяўбой кукурузы заняты і ў іншых сельгасарганізацыях. У цэлым па раёне, па апошніх дадзеных, пасеяна звыш 5000 гектараў з запланаваных 8600. Бульба ў раёне пасаджана на плошчы 390 гектараў з плану ў 550 га.

Прочитано 515 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.