Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 30 Апрель 2020 15:02

Пасяўная кампанія працягваецца

Пасеяўшы раннюю ярыну — збожжавыя і зернебабовыя культуры, у сельгасарганізацыях узяліся за сяўбу кукурузы. Па стане на раніцу серады культура была пасеяна на плошчы 2 890 гектараў, ці на трэцяй частцы ад запланаванага.

У стадыі завяршэння (пасеяна 500 гектараў або 80% ад задання) сяўба цукровых буракоў, вырошчваннем якіх займаюцца ў акцыянерных таварыствах «Міхалёўская Ніва» і «Неўскі-Агра».

Таксама днямі ў раёне прыступілі да пасадкі бульбы. Пад «другі хлеб» сёлета запланавана заняць 560 гектараў, з якіх 400 — у СВК «Гігант».

Наперадзе — сяўба грэчкі. Гэтую культуру (60 гектараў) узяліся пасеяць у ААТ «Агракамбінат Бабруйскі».

Усяго ж ад сёлетняга яравога кліну ў 17 530 гектараў (план сяўбы) засеяна, па апошніх дадзеных, болей за 9 000 га. Глеба падрыхтавана на плошчы 12 000 га, і гэтая работа працягваецца.

Прочитано 508 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.