Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 30 Апрель 2020 15:03

Інтэв’ю з прафсаюзным лідарам раёна Людмілай Балакер напярэдадні Першамая

Звычайна напярэдадні Першамая прафсаюзы падводзяць вынікі дзейнасці за мінулы перыяд: што ўдалося зрабіць для абароны правоў і інтарэсаў працоўных, захавання працоўных месцаў і дапамогі тым, хто меў у ёй патрэбу, для стварэння бяспечных умоў працы людзей. Ва ўмовах пандэміі каронавірусу апошняе выйшла на першы план, набыло асаблівую значнасць, выразна прадэманстраваўшы салідарнасць працоўных перад выклікам-пагрозай часу.

Прафсаюзы аб’ядналіся, каб падтрымаць медыцынскіх работнікаў — тых, хто на перадавой барацьбы з небяспечным вірусам. «А наперадзе — новыя задачы, і найперш змякчэнне эканамічных наступстваў пандэміі», — заўважае старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер, якой мы задалі напярэдадні свята некалькі пытанняў.

— Людміла Рыгораўна, пра найбольш хвалюючае — як забяспечваецца бяспека працы работнікаў ва ўмовах распаўсюду каронавіруснай інфекцыі?

— Гэтым часам прафсаюзныя арганізацыі раёна актыўна аказваюць тую ці іншую падтрымку прадпрыемствам, установам, членам працоўных калектываў. Яшчэ ў сакавіку быў прыняты шэраг рашэнняў па рабоце прафарганізацый у эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася. У мэтах аператыўнага рэагавання пры абласным, гарадскіх і раённых аб’яднаннях прафсаюзаў створаны штабы. У прафсаюзных арганізацыях усіх узроўняў з’явіліся «кассы ўзаемадапамогі» — прафструктуры адмовіліся ад непершаступенных выдаткаў і перанакіроўваюць у іх усе сродкі, якія вызваліліся для аказання матэрыяльнай падтрымкі найбольш уразлівых катэгорый работнікаў. Каб захаваць здароўе людзей, прынята рашэнне не праводзіць масавых шматлюдных мерапрыемстваў. За прафсаюзны бюджэт пярвічных прафарганізацый набыты антысептыкі для працаўнікоў. Райкам прафсаюза работнікаў АПК са сваіх сродкаў падтрымаў у гэтым сельгасарганізацыі з найбольш складаным фінансавым становішчам — набыў для іх сродкі аховы ад каронавірусу.

Значны ўнёсак прафсаюза аховы здароўя — на рэспубліканскім узроўні быў адкрыты рахунак, на які паступаюць сродкі на падтрымку медыкаў, якія займаюцца лячэннем каронавірусных хворых. У выніку медустановам Магілёўскай вобласці пералічана каля 6 тысяч рублёў. Гэта мэтавыя грошы, якія будуць выкарыстаны на набыццё сродкаў дэзінфекцыі для рэгулярнай апрацоўкі памяшканняў агульнага карыстання, сродкаў індывідуальнай аховы медработнікаў. Таксама медустановы папоўніліся мікрахвалявымі печамі, чайнікамі, халадзільнікам ды іншым неабходным. Дзякуючы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў бальніцы вобласці неўзабаве паступіць каля 2 000 ахоўных касцюмаў для медыкаў. Пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя створаны страхавы фонд дапамогі медработнікам, грашовыя сродкі на яго рахунак пералічваюць усе галіновыя прафсаюзы. Для атрымання дапамогі з фонду дастаткова прад’явіць копію лістка непрацаздольнасці і запыт ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі медустановы. Матэрыяльная дапамога прадугледжана ў памеры ад 600 да 5 тысяч рублёў у залежнасці ад цяжкасці захворвання.

Шмат увагі ў сітуацыі, якая склалася, надаецца прафсаюзнаму маніторынгу цэн. Не без прапановы Федэрацыі прафсаюзаў урад прыняў шэраг мер, у тым ліку вызначыў парог росту цэн на сацыяльна вартыя тавары — не болей за 5 працэнтаў у месяц. У звароце да гандлёвых сетак — рэкамендацыя замарозіць гандлёвыя надбаўкі на дадзеныя тавары, каб, ва ўмовах магчымага зніжэння даходаў, людзі маглі набыць неабходнае.

— Сёлетні Першамай хоць і азмрочаны каронавірусам, але ж нейкія святочныя немасавыя мерапрыемствы прафсаюзы, магчыма, ладзілі?

— Так. Гэтае свята для прафсаюзаў адно з найбольш значных, бо ўвасабляе сабой яднанне і салідарнасць усіх тых, хто сваёй працай будуе будучыню. Таму напярэдадні нашыя раённыя прафсаюзы павіншавалі ветэранаў працы, перадавікоў вытворчасці, актывістаў руху і інш.

— Што асабіста вы хацелі б пажадаць людзям, якія сеюць, будуюць, вучаць, лечаць, пякуць хлеб... — клапоцяцца пра лепшае заўтра сваё і нашай роднай Беларусі?

— У сувязі з цяперашняй сітуацыяй — быць здаровымі! Для гэтага абавязкова выконваць прапанаваныя Міністэрствам аховы здароўя меры перасцярогі. Абавязкова аптымізму і веры, дабрабыту і сямейнай утульнасці, стваральнай працы, цудоўнага ўсім святочнага настрою.

— Дзякуй за размову.

Прочитано 585 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.