Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 15 Апрель 2020 10:57

У ААТ «Саўгас Кісялевічы» завяршылі сяўбу ранняй ярыны

«Цяпер бы толькі дажджоў», — адзначаюць у гаспадарцы, дзе ў гэты панядзелак паставілі кропку на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур.

— Ранняй ярыной, як і планавалі, засеялі 680 гектараў,— дзеліцца дырэктар сельгаспрадпрыемства Валерый Сяргейчык. — Маючы значна большы азімы клінок — 790 гектараў збажыны і 230 сурэпіцы — адначасова займаемся яго доглядам. Усе культуры падкармілі, правялі хімпраполку сурэпіцы. Цяпер гэтую работу выконваем на азімых збожжавых. І, вядома ж, рыхтуем глебу пад сяўбу кукурузы. З 750-ці гектараў, што запланавалі сёлета пасеяць, 250 — на зерне.

Расказваючы пра асаблівасці сяўбы, Валерый Сяргейчык выказаў шчырыя словы падзякі земляробам, чые прыроджаныя якасці не дазваляюць ставіцца да даручанага абыякава, чыя плённая работа дала магчымасць управіцца з сяўбой своечасова. Сярод апошніх — нязменны сейбіт Аліхан Даквахавіч Кантаеў (у панядзелак засяваў зернебабовай сумяссю поле ля Кургана Славы ў Сычкава), на ворыве і культывацыі — Руслан Генадзьевіч Рудзянок, на ворыўных работах і падкормцы азімых — Аляксандр Міхайлавіч Рагалевіч, на падвозцы насення на працягу ўсёй сяўбы — Уладзімір Уладзіміравіч Лысянкоў.

 

Уладзімір Лысянкоў

 

Аліхан Кантаеў

Зрэшты, сяўба ранняй ярыны (збожжавых і зернебабовых культур) завершана і ў цэлым па раёне — пасеяна 5 330 гектараў.

Гэтым часам актыўна вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу кукурузы (у выйгрышы сельгасарганізацыі, дзе паднялі зябліва: філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», СВК «Гігант») — штодня ў глебу ўносіцца па 3-4 тысячы тон арганічных угнаенняў. Да канца тыдня, як паведамілі ў райсельгасхарчы, кукурузу ў раёне ўжо пачнуць сеяць. Пад культуру плануецца заняць 8 600 гектараў, з іх 3 600 га — на зерне.

Сярод асноўных клопатаў на гэтую пару — хімпраполка азімай збажыны, хімапрацоўка азімага рапсу ад шкоднікаў.

Што да падкормкі азімых культур, то па першым разе дадзеная работа ва ўсіх праведзена.

Прочитано 400 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.