Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 13 Апрель 2020 08:18

ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»: раннюю ярыну пасеялі,​ вядзецца падкормка азімых

Тое, што з сяўбой збажыны ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» ўправіліся адносна хутка, галоўны аграном Сяргей Гаўрыленка тлумачыць найперш нязначнасцю плошчаў, адведзеных пад раннюю ярыну: перавагу ў гаспадарцы аддаюць азімым.

— Пасеялі 360 гектараў ячменю, 110 зернебабовых, 60 гектараў аўсу, а крыху пазней возьмемся за грэчку. Гады два культуру не сеялі, а да гэтага практыкавалі: на нашай пясчанай глебе яна дае нядрэнныя ўраджаі, — кажа аграном.

Што да азімага клінка, то ён у «Агракамбінаце Бабруйскі» ўнушальны — з рапсам і сурэпіцай складае 3 800 гектараў. Якраз гэтай парой завяршаюць падкормку азімых збожжавых культур азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі, за дзень-два работу плануюць завяршыць. Сярод асноўных клопатаў таксама падрыхтоўка глебы пад сяўбу кукурузы. Сёлета культурай плануюць засеяць 2 000 гектараў, з іх 800 — на зерне. У мінулым, засушлівым годзе, па словах Сяргея Гаўрыленкі, кукуруза надта выручыла, тым болей што і ўраджай атрымалі нядрэнны.

 

Сеялка спынілася для загрузкі насеннем

Разам з іншым перанастройваюць апырсквальнік, каб узяцца за хімапрацоўку азімых рапсу і сурэпіцы. Шмат увагі надаюць рабоце з арганікай. З 60 тысяч тон арганічных угнаенняў, якія запланаваны да вывазкі, на палі вывезена 37 тысяч, 13 тысяч тон унесена ў глебу. У бліжэйшыя дні, як тут паведамілі, на арганіцы збіраюцца сканцэнтраваць асноўныя намаганні. Займаюцца таксама адналетнікамі.

Гаворачы пра людзей, якія зараз «на перадавой», чыю працу ў полі ўскладняе адсутнасць дажджоў (трактары суправаджаюцца воблакамі пылу), галоўны раслінавод гаспадаркі называе імёны механізатараў, чый унёсак у сёлетнюю сяўбу найбольш прыкметны. Гэта Ігар Шыла, які на трактары МТЗ-1221 з СПУ-6 падсеяў 600 гектараў мнагалетнікаў, на сяўбе збажыны — механізатары Віталь Баранаў (цяпер сее адналетнюю траву) і Дзмітрый Кунец — займаецца ворывам.

 

Віталь Баранаў

Апошнім у гаспадарцы плануюць ахапіць каля 1 000-1 500 гектараў. Прычым, заараць і акультурыць і тыя ўчасткі, якія працяглы час «адпачывалі». Для іх у гаспадарцы маецца запас насення проса. Гэтай культурай тут займаюцца не першы год. Яна сябе выдатна зарэкамендавала як на зялёны корм, так і на зерне, якасным атрымоўваецца сена. На падкормцы азімай збажыны добра парупіўся Кірыл Дайнека, у гэтыя дні ён займаецца хімапрацоўкай рапсу і сурэпіцы.

 

Кірыл Дайнека

Прочитано 463 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.