Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 08 Апрель 2020 11:34

Прафсаюзы на варце здароўя

У сувязі з актуальнай на сёння, хвалюючай грамадскасць тэмай каронавірусу нашы карэспандэнты сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК зрабілі рэйды ў раённыя сельгасарганізацыі, каб пракантраляваць (з боку рэдакцыі — пацікавіцца) прадпрынятымі там мерамі па прафілактыцы хваробы, а разам з тым адносінамі членаў калектываў да выканання правілаў бяспекі, прапанаваных Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ва ўмовах распаўсюджвання віруса.

У пункце для прыгатавання абедаў працаўнікам палёў ААТ «Міхалёўская Ніва» загадчыца сталовай (яна ж повар) Марыя Мікалаеўна Мухаметава і работнік на развозцы абедаў Валянціна Іванаўна Шынкарэнка, даведаўшыся пра мэту нашага прыезду, літаральна з парога павялі паказваць, якімі сродкамі дэзінфекцыі забяспечаны, калі і як іх прымяняюць.

 

Марыя Мухаметава

— Абедаў штодня гатуем прыкладна для 20 работнікаў, — кажа загадчыца. — Каб накарміць людзей своечасова (палі раскіданы на вялікай адлегласці), у дарогу збіраемся ўжо а 11-й гадзіне. Імкнемся гатаваць не толькі сытна, але і смачна. Работа ў хлопцаў нялёгкая, хочацца, каб атрымалі асалоду.

Меню работнікі сталовай разнастаяць. У дзень нашага прыезду, да прыкладу, прапаноўваліся рыбны суп, каша са смажанай курыцай, гарбата і свежыя булачкі. Да таго ж, да сёлетняга земляробчага сезону, як тут паведамілі, гаспадарка набыла новы посуд для сталовай і кухні, што не толькі дало новыя магчымасці для гатоўкі, але і палепшыла, што немалаважна, эстэтычны выгляд страў.

— Людзі сталі больш уважлівымі да гігіены харчавання, — падключаецца да размовы Валянціна Шынкарэнка. — З разуменнем, што гэта ў іх жа інтарэсах, ставяцца да неабходнасці выкарыстоўваць сродкі дэзінфекцыі. Здараецца, першымі нагадваюць пра гэта. Алгарытм просты — памыць рукі, апрацаваць антысептыкам і толькі пасля атрымаць абед. Тое самае раблю і сама, на раздачы выкарыстоўваю аднаразовыя пальчаткі, ёсць засцерагальная маска. Усе разумеюць сур’ёзнасць сітуацыі з каронавірусам, падчас абедаў нават адыходзяць адзін ад аднаго на бяспечную адлегласць. Дэз- і санітарныя сродкі адразу на ўваходзе сустракаем у адміністрацыйнай пабудове ААТ «Неўскі-Агра». Паўсюль яны і ў сталовай гаспадаркі.

 

Повар Кацярына Бегава і Алена Мельнікава

 

Надзея Дудаль і загадчыца сталовай ААТ «Неўскі-Агра» Алена Мельнікава

 

За апрацоўкай рук засталі эканаміста Анастасію Шчыткавец і бухгалтара Лізавету Баранаву з ААТ «Неўскі-Агра»

— Праблему ўспрынялі надзвычай сур’ёзна, — кажа выконваючы дырэктар ААТ Аляксандр Аляксандравіч Атрохаў. — Набылі ў немалым аб’ёме на бабруйскім заводзе біятэхналогій дэзсродак для забеспячэння ім усіх нашых аб’ектаў. Робім усё, каб людзі маглі і да работы, і пасля працоўнага дня засцерагчы сябе. Да таго ж сёння прынялі заяўку ад мясцовай медустановы, якая абслугоўвае падчас неабходнасці нашых працаўнікоў — ім дапаможам з набыццём дэзсродкаў і іншага неабходнага. Вядзем тлумачальную работу ў калектыве, чаму неабходна засцярога і як гэта рабіць правільна.

Зрэшты, якраз падчас нашага наведвання было паднята пытанне, ці дапускаць да працы жывёлавода, чый блізкі родзіч вярнуўся з-за мяжы і якому паказана на працягу 14 дзён самаізаляцыя. Адказ дадзены катэгарычны — не.

Па словах лідара раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Надзеі Дудаль, упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, райкамам прафсаюза работнікаў АПК, у адпаведнасці з рэкамендацыяй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама і абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, выдадзены загад «Аб прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі». На яго падставе, у мэтах папярэджання распаўсюджання інфекцыі, выкліканай каронавірусам, а таксама для прафілактыкі вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, раённым арганізацыям АПК рэкамендавана распрацаваць распараджэнні адносна прыняцця мер аб выкананні патрабаванняў бяспекі і аховы працы на працоўных месцах, абмежаваць правя­дзенне масавых мерапрыемстваў, забяспечыць інфармаванне насельніцтва аб мерах прафілактыкі распаўсюду вострых рэспіраторных вірусных інфекцый пасродкам размяшчэння нагляднасці на інфармацыйных стэндах, правесці тлумачальную работу ў арганізацыях з выкарыстаннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Беларусі і інш.

— Такія распараджэнні ў кожнай сельгасарганізацыі распрацаваны. І ўжо сёння можна сказаць, што наймальнікі сур’ёзна паставіліся да выклікаў часу — у адміністрацыйных пабудовах, на жывёлаводчых аб’ектах, машынных дварах, на пунктах прыгатавання ежы ААТ «Міхалёўская Ніва» і ААТ «Неўскі-Агра», дзе мы пабывалі, маецца інфармацыя аб хваробе, выкарыстоўваюцца сродкі аховы. Для арганізацый са складаным фінансавым становішчам, у прыватнасці ААТ «Стасеўка», «Саўгас Кісялевічы», дэзрэчывы ад бабруйскага завода біятэхналогій набыты за сродкі раённай прафсаюзнай арганізацыі, — адзначыла яна.

Прочитано 508 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.