Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 07 Апрель 2020 12:10

На пытанні пра каронавірус адказаў Уладзімір Гацко

У панядзелак, 6 красавіка, на «прамой тэлефоннай лініі» з выбаршчыкамі быў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко.

Не ўпершыню прысутнічаючы на «вочных» і «завочных» сустрэчах Уладзіміра Уладзіміравіча з насельніцтвам, з разуменнем ставілася да таго, што літаральна ўсе пытанні ў яго адрас, да нядаўняга — галавы медыцыны бабруйшчыны, датычыліся менавіта гэтай галіны. Натуральным было і тое, што выключна ўсе, хто патэлефанаваў учора, цікавіліся тэмай каронавірусу.

У прыватнасці, якая сітуацыя па хваробе на Бабруйшчыне? Ці дастаткова ў медустановах апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх? Колькі рэзервовых месцаў прадугледжана на выпадак пашыранасці распаўсюду каронавірусу? Як паводзіць сябе родным, якія вярнуліся ў сям’ю з-за мяжы? Як атрымаць рэцэпт на пастаянныя (ад хранічных захворванняў) лекі пажылому чалавеку, які знаходзіцца на самаізаляцыі? Наколькі небяспечная хвароба дзецям, ці варта абмяжоўваць іх у прагулках? Якія прадукты ўключаць у рацыён для павышэння імунітэту?

На ўсе пытанні Уладзімір Гацко даў аргументаваныя адказы. Падрабязнасці — чытайце ў суботнім нумары раённай газеты.

Што датычыцца сітуацыі з хваробай на Бабруйшчыне, то па стану на 6 красавіка, як ён адзначыў, у гарадской інфекцыйнай бальніцы знаходзіцца 7 пацыентаў, хворых на каранавірус. З іх 1 — жыхар Бабруйска, 6 — з блізляжачых раёнаў. Стан усіх стабільны, у апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх патрэбы не маюць.

Прочитано 502 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.