Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 30 Март 2020 08:50

Старт сяўбе дадзены якасны

У філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» пасяўная ўжо пачалася.

— Нягледзячы на начныя маразы, марудзіць няма куды, — кажа аграном гаспадаркі Сяргей Пятровіч Бялоўскі, якога ў чацвер засталі на полі паблізу в. Звязда, дзе вялася сяўба яравога ячменю. — Глеба ў нас пясчаная, ёй і ў іншыя гады вільгаці не бывае залішне, не кажучы ўжо пра сёлетні. Вунь, гляньце, сеялка ідзе і пыл падымае. Чакаем да палудня, пакуль зямля адыдзе ад скаванасці, і бярэмся за работу. Задачу паставілі — да 31 сакавіка раннюю ярыну пасеяць. Спадзяемся, што да часу з’яўлення раслінак надвор’е ўсталюецца, і нашая работа будзе мець добры вынік. Ва ўсялякім разе прагноз на бліжэйшы час суцяшальны.

Назіраць за работай перадавіка вытворчасці Мікалая Уладзіміравіча Юшкевіча было сапраўдным задавальненнем. Па адшліфаваным, бы люстэрка, полі яго тэхніка бегала ўпэўнена і шпарка, пакідаючы за сабой раўнюткія рады свежапракладзенай раллі —ад зямлі ішоў неверагодна прыцягальны пах.

 

За штурвалам трактара МТЗ 3022 з сеялкай АКПМ-6 перадавік вытворчасці Мікалай Юшкевіч

 

— У іншых такая тэхніка даўно ўжо на спісанні, — кажа аграном, — але не ў Юшкевіча. Сочыць за ёй механізатар па-гаспадарску бездакорна. Пасля працоўнага дня без таго-сяго рамонту не абыходзіцца, аднак на ранак машына зноў гатовая да работы.

На загрузчыку насення ў гэтыя дні працаваў такі ж вопытны і адказны механізатар Юрый Уладзіміравіч Макавееў.

 

На загрузчыку насення ў гэтыя дні працуе Юрый Макавееў

 

Ранняй ярыной — збожжавымі і зернебабовымі — у «Харчавіку-Агра» плануюць заняць 500 гектараў, з іх ячменем — менавіта гэтую культуру зараз сеюць — прыкладна 200 га.

— Ячмень сеем насеннем айчыннай селекцыі, гатункам «Бацька», — кажа Сяргей Бялоўскі.

 

Аграном Сяргей Бялоўскі і механізатар Юрый Макавееў за абмеркаваннем вытворчых пытанняў

Увогуле, да пасяўной у гаспадарцы падрыхтаваліся, як заўжды, усебакова. Уласны пасяўны матэрыял збожжавых і зернебабовых — эліта і першай рэпрадукцыі. У адпаведнасці з тэхналогіяй падрыхтавалі палі. Па восеньскім ворыве ўвесну прайшліся дыскатарам. Таксама набылі новы нямецкі культыватар, ім прайшліся, выраўнялі палі. У адпаведнасці з тэхналогіяй унеслі калійныя, азотныя і фосфарныя ўгнаенні. Словам, зрабілі ўсё, што патрабуецца для добрага старту, каб мець спадзяванні на высокі ўраджай. Маецца і ўсё неабходнае непасрэдна для сяўбы: падрыхтаваная тэхніка, гаруча-змазачныя матэрыялы, настроеныя на працу людзі.

Прочитано 410 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.