Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 04 Март 2020 17:12

Старшыні садаводчых таварыстваў сабраліся на сход

Сход старшынь садаводчых таварыстваў, якія размешчаны на тэрыторыі Баб­руйшчыны, прайшоў у мінулую пятніцу ў раённым выканаўчым камітэце. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі райвыканкама і раённых службаў — ЖКГ, землеўпарадкавальнай, падатковай, РАУС, гаррайаддзела па НС, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, іншых.

— Пачынаецца дачны сезон, і мэта сходу — данесці да старшынь садаводчых таварыстваў, а праз іх — да ўсіх членаў СТ актуальную інфармацыю, нагадаць аб правілах утрымання тэрыторый, папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі, вырашыць хвалюючыя пытанні, — адзначыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Наталля Тропіна.

З пачатку вясны, прыязджаючы на дачныя ўчасткі, гараджане актыўна займаюцца навядзеннем там парадку — пазбаўляюцца ад леташняга лісця, смецця, пажухлай расліннасці, выкарыстоўваючы для апошняга і недазволеныя спосабы, у прыватнасці, выпальванне травы, што здольна прывесці нават да гібелі людзей і маёмасці. Веснавыя палы, па словах супрацоўніка гаррайаддзела па НС Мікалая Сцяпанава, не толькі з’яўляюцца прычынай пажараў, але і наносяць непапраўную шкоду прыродзе. Ён жа нагадаў, што выпальванне сухой расліннасці ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях караецца штрафам.

Аб тым, як засцерагчы летнія дамы ад нячыстых на руку грамадзян, нагадаў прадстаўнік раённай міліцыі Мікалай Прылуцкі. Нягледзячы на вялікую інфармацыйную работу, многія з гараджан грэбуюць асноўнымі мерамі перасцярогі: пакідаюць на дачах у сваю адсутнасць каштоўныя рэчы, ненадзейна зачыня­юць дзверы збудаванняў, брамак.

Нямала пытанняў, па словах прадстаўніка БЗЦГіЭ Сяргея Шынкарова, звычайна ўзнікае да ўтрымання тэрыторый садаводчых таварыстваў. Між тым, цвёрдыя бытавыя адходы, як ён адзначыў, павінны змяшчацца выключна ў спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы. Спецыяліст падрабязна спыніўся на правілах і нормах санітарнага ўтрымання тэрыторый і мерах адказнасці за іх парушэнне.

Увага прысутных была завострана на выкананні зямельнага заканадаўства, а таксама архітэктурных норм падчас будаўніцтва садовых домікаў у садаводчых таварыствах — пра гэта расказала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Ірына Дулуб. Начальнік аддзела землеўпарадкавання Святлана Юрачка разам з іншым нагадала ўдзельнікам сходу, што зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца ў садовыя таварыствы згодна са спісам свабодных участкаў, сфарміраваным Бабруйскім райвыканкамам і апублікаваным на сайце выканаўчага камітэта. Задача ж старшынь СТ — своечасова інфармаваць райвыканкам аб наяўнасці такіх участкаў.

Нямала пытанняў паступіла і ад кіраўнікоў таварыстваў. У прыватнасці, ці можна ўсталяваць агароджу па ўсім перыметры садаводчага таварыства, як не дапусціць парушэння камунальнікамі графіку вываза смецця з іх тэрыторый, шэраг іншых пытанняў, адказы на якія пасля вывучэння будуць даведзены да старшынь СТ.

Алена КАРПЕНКА.

Прочитано 576 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.