Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Февраль 2020 10:17

У ААТ «Неўскі-Агра» падвялі вынікі работы за год

Справаздачна-выбарчы сход, а лепей — шчырая размова кіраўніцтва з калектывам адносна вынікаў работы за мінулы год і планаў па вырашэнні лёсавызначальнага для гаспадаркі пытання — стаць адной з вядучых у раёне, прайшоў у СДК аг. Кавалі. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль і начальнік раённага філіяла Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Раіса Кавалёва.

Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Атрохаў, выконваючы дырэктар ААТ «Неўскі-Агра», адзначыў, што ў мінулым годзе ў гаспадарцы нямала зрабілі для паляпшэння вытворчых вынікаў і найперш — правялі змены ў кадравым складзе.

— Прыйшлі новыя, зацікаўленыя ў выніках работы людзі, — адзначыў ён. — Сваіх, сумленных і вопытных спецыялістаў, нацэлілі на высокія паказчыкі. І мінулы год гаспадарання паказаў, што падыход абралі правільны — палі атрымалі чыстыя, дагледжаныя, убралі іх своечасова, да вызначанай Прэзідэнтам краіны даты. Станоўчых вынікаў калектыў дасягнуў як у раслінаводстве — атрымалі звыш 7 тысяч тон зерня, удвая павялічыўшы намалот 2018 года, так і ў жывёлагадоўлі. За год прыбавілі на карову 800 кг малака. І хоць да 1000 кг не дацягнулі — для сябе я ставіў менавіта такую задачу — і да намечанага рубяжу ў 5000 яшчэ няблізка, — зрабілі ўсё ж многа, пацвердзілі, што ўмеем і можам.

У мінулым годзе ў гаспадарцы паднялі 2 тысячы гектараў зябліва — у такіх маштабах гэтая работа тут даўно не вялася. Нягледзячы на банкруцтва, нялёгкае фінансавае становішча, завяршылі распачатае ў 2006 годзе будаўніцтва малочна-таварнага комплекса.

— Комплекс пабудавалі дзякуючы ў тым ліку старшыні райвыканкама Паўлу Іванавічу Найдзёну, які мяне пераканаў, што ў гаспадаркі, якая не будуецца — няма будучыні, — заўважыў Аляксандр Атрохаў. — Цяпер у нас ёсць цудоўны хлеў на 277 кароў з добраўпарадкаванай прылягаючай тэрыторыяй, зручнымі пад’язнымі шляхамі, створаны ідэальныя ўмовы для работы людзей. Планавалі запоўніць яго жывёлай у маі, але апярэ-дзілі — каровы там ужо стаяць, у сакавіку-красавіку пачнуць цяліцца і даваць нам прадукцыю.

У 2019 годзе пачаў дзейнічаць цялятнік для маладняку. Пачалося і сёлета працягваецца будаўніцтва старога жывёлаводчага комплексу. Хлявы там будуюцца светлыя, па новай тэхналогіі — для вырошчвання цялятак ва ўзросце пасля 100 дзён умовы таксама будуць выдатныя.

У апошнія гады шмат робіцца для прыцягнення ў гаспадарку маладых, а таксама вопытных спецыялістаў: рамантуюцца калгасныя дамы, інтэрнат для работнікаў. Умовы ў палове інтэрнатных пакояў ужо адпавядаюць сучасным. Памяшканнямі карыстаюцца і работнікі, якія прыязджаюць на працу з Бабруйска.

Акцэнтуючы ўвагу на задачах, Аляксандр Атрохаў адзначыў, што адна з галоўных — кардынальна памяняць падыходы да вытворчасці зерня.

— Нам, каб сур’ёзна заняцца вытворчасцю мяса, павялічыць пагалоўе, трэба сур’ёзна займацца вырошчваннем кукурузы на зерне, — адзначыў ён. — У мінулым годзе паспрабавалі гэта зрабіць і адразу адчулі аддачу. Па-першае — грашовая справа, па-другое — ідэальны корм для жывёлы. У папярэднім годзе намалацілі 3000 тон кукурузнага зерня, у новым сезоне пры заданні 3700 тон намераны дасягнуць амбіцыйных 10-ці тысяч, не знізіўшы аб’ёмы зерня збожжавых культур.

Гэтым часам гаспадаркай вядуцца перамовы з кампаніямі, якія б паставілі насенне замежнай селекцыі для пасеву 1000 га кукурузы на зерне. У набыцці неабходнай тэхнікі для гэтых мэт разлічваюць на падтрымку і садзеянне раённага і абласнога кіраўніцтваў. І спадзяюцца, што ўсё ў іх атрымаецца.

— Надоім малака на карову 5 тысяч кілаграмаў, падвоім вытворчасць мяса, атрымаем запланаваныя 10 тысяч тон кукурузнага зерня і 7 тысяч зерня збожжавых — і выйдзем на заробак у тысячу рублёў, — гаворыць кіраўнік гаспадаркі.

Дзеля гэтага — на сходзе неаднойчы падкрэслівалася — трэба не толькі мадэрнізавацца і тэхнічна ўзбуйніцца, чым у гаспадарцы актыўна апошнім часам займаюцца. Але і памяняць многім работнікам і спецыялістам адносіны да даручанага, усвядоміць, што высокіх вынікаў працы можна дасягнуць толькі праз выкананне вытворчых тэхналогій.

На сходзе таксама абмеркавалі прафсаюзныя справы — фінансавую справаздачу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі за 2019 год (даклад зачытаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай, інфармацыйнай і кадравай рабоце Алег Генадзьевіч Літвінчык), абралі новы склад прафсаюзнага актыву.

 

Па традыцыі не абыйшлося без узнагароджанняў. Ганаровых грамат і грашовых прэмій, Лістоў удзячнасці за сумленную працу і дасягнутыя вытворчыя поспехі ўдастоіліся без малога паўсотні работнікаў ААТ «Неўскі-Агра». Падарункам для калектыву стаў і цудоўны канцэрт, наладжаны работнікамі сельскага Дома культуры.

Прочитано 528 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.