Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 25 Февраль 2020 11:17

У «Гіганце» запрацаваў камбікормавы завод

Буйны інвестыцыйны праект — завод па прыгатаванні камбікармоў магутнасцю 10 тон прадукцыі ў гадзіну — рэалізаваны ў СВК «Гігант». На гэтыя мэты былі выкарыстаны пераважна ўласныя сродкі гаспадаркі, абсталяванне для завода паставілі з Германіі.

Зерне ў шматузроўневую ўстаноўку падаецца праз завальную яму, узважваецца і накіроўваецца на драбненне. У змешвальніку на другім паверсе да яго, дазавана, дадаюцца іншыя неабходныя кампаненты. Далей атрыманая маса трапляе на наступны ўзровень, на лінію гранулявання. Пасля гэтага ахалоджваецца і паступае яшчэ вышэй — на склад гатовай прадукцыі. І ўжо адтуль, праз самацёкі, — зноўку на 1-шы ўзровень.

Выключна ўсе працэсы вытворчасці камбікорму аўтаматызаваныя, кіруе імі спецыяльна зададзеная камп’ютарная праграма. Заданне неабходных параметраў і кантроль за работай праграмы — на аператарах, якія ажыццяўляюць гэта з пульта кіравання.

З пачатку года завод увялі ў эксплуатацыю. Сёння там вырабляюць камбікармы для буйной рагатай жывёлы, свіней, мюслі для маладняку цялятак — збалансаваны корм для ўласнага пагалоўя і на продаж, па заяўках іншых сельгаспрадпрыемстваў.

Будуючы шматвектарную эканоміку, у «Гіганце» разлічваюць, што новая вытворчасць будзе садзейнічаць паляпшэнню эфектыўнасці гаспадарання сельгаспрадпрыемства, а значыць — дабрабыту людзей, якія тут працуюць.

 

За пультам кіравання інжынер-тэхнолаг Іван Леанідавіч Казека і аператар Віктар Сяргеевіч Прорвіч

— Мы працягваем шукаць шляхі для развіцця. Сам я не стамляюся казаць, што, прайшоўшы праз крызіс, мы павінны выйсці з яго загартаванымі, яшчэ больш узмоцненымі, — адзначыў старшыня СВК «Гігант» Міхаіл Пятровіч Левакоў.

Прочитано 472 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.