Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 24 Февраль 2020 10:26

У ваенкамаце прайшла сустрэча з будучымі абаронцамі Айчыны

Сустрэча прадстаўнікоў ваенкамата з навучэнцамі бабруйскіх механіка-тэхналагічнага і аўтатранспартнага каледжаў прайшла ў чацвер на базе аб’яднанага ваеннага камісарыяту г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў. Тэмай размовы стала «Папулярызацыя воінскай службы. Прафілактыка ўхіленняў ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу».

— З маладымі людзьмі мы абмеркавалі прэферэнцыі: у сферы адукацыі, сацыяльнай сферы, для тых, хто праходзіць і ўжо прайшоў ваенную службу, — адзначыў начальнік аддзела прызыву на ваенную службу маёр Станіслаў Сіманаў. — Таксама юнакам патлумачаны меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнне як правілаў воінскага ўліку, так і прызыву грамадзян на ваенную службу.

 

Што датычыцца цяперашніх мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу, то, як было адзначана, яны праводзяцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 55 ад 17 лютага сёлетняга года. На дадзеным этапе праходзяць мерапрыемствы падрыхтоўчага характару — медыцынскія агляды грамадзян.

Дакладныя лічбы набору ў сёлетнюю веснавую кампанію прызыўнікоў з Бабруйшчыны пакуль невядомыя. З гэтай інфармацыяй, а таксама з тым, у якіх вайсковых часцях чакаюць нашых юнакоў, мы пазнаёмiм нашых чытачоў некалькі пазней.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 432 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.