Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 03 Январь 2020 13:25

На свята да дзетак

Як і штогод, цудоўнае навагодняе свята ў межах дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» падаравалі прыёмнай сям’і Святланы і Аляксандра Рак з пасёлка Глуша работнікі Цэнтра творчасці раёна і шматлікія госці.

Першыя наладзілі для хлопчыкаў і дзяўчынак цікавую забаўляльную праграму — з Дзедам Марозам, Снягуркаю, іншымі казачнымі персанажамі. Вадзілі з дзецьмі карагоды, гулялі ў гульні, давалі ім зразумець, што дабрыня — вялікая сіла, а добрыя ўчынкі вяртаюцца тым жа.

Госці ж, акрамя цёплых пажаданняў, уручылі падарункі, дзякуючы якім жыццё дзяцей стане яшчэ больш утульным, цікавым, разнастайным і, вядома ж, прыемна-салодкім. Падарункам ад Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта стаў камп’ютарны стол і цукеркавыя наборы кожнаму дзіцяці.

Ад ДЛГУ «Бабруйскі лясгас» — 9 камп’ютарных крэслаў і таксама салодкасці. Дзякуючы ТАА «Бабруйскі цяплічны камбінат» у дзетак з’явіліся новыя лыжы. Аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама паклапаціўся пра кухонную тэхніку, дзякуючы якой працэс прыгатавання страў стане больш камфортным, а таксама кухонныя прыналежнасці.

З салодкімі падарункамі ў госці да землякоў завітаў дэпутат Бабруйскага райсавета дэпутатаў Васіль Амялюсік. Цукеркавымі наборамі павіншавала дзяцей старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Любоў Шушлянікава. Цэнтр творчасці сумесна з раённай арганізацыяй «БРПА» ў межах акцыі «Цуды на Ражство» падаравалі хлопчыкам і дзяўчынкам цацкі і настольныя гульні.

 

Варта адзначыць, што для стварэння святочнай атмасферы нямала парупіліся і самі члены сям’і Рак. Іх намаганнямі расквеціліся гірляндамі елачкі ў двары, па-навагодняму ўрачыста зазіхацелі шматлікія пакоі дома і, вядома ж, галоўны атрыбут свята — лясная прыгажуня. Дзеці загадзя падрыхтавалі і наперабой расказвалі Дзеду Марозу вершы, спявалі песні, радаваліся падарункам. На развітанне кожнаму з гасцей уручылі прыгатаваныя ўласнаручна сувеніры.

Прочитано 447 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.