Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Декабрь 2019 13:34

Старшынёй Бабруйскага раённага аб'яднання прафсаюзаў на новы тэрмін паўнамоцтваў абрана Людміла Балакер

Адпаведную пастанову прыняла 1-я справаздачна-выбарчая канферэнцыя Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, якая прайшла ў чацвер з удзелам кіраўніка раёна Паўла Найдзёна, саветніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйнай і кадравай работы апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алены Кечко, намесніка старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяны Марачкавай. Намеснікам старшыні Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў стала Надзея Дудаль — лідар раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Выбарам лідара і актыву (Савета, Прэзідыума) раённага аб’яднання прафсаюзаў папярэднічаў даклад Людмілы Балакер аб рабоце Савета аб’яднання за перыяд са студзеня 2015 па снежань 2019 гадоў. Па выніках яго (і судакладаў) абмеркавання дэлегаты справаздачна-выбарчай канферэнцыі прынялі пастанову, у якой адзначана, што дзейнасць Савета і яго Прэзідыума была накіравана на абарону працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных, выкананне рашэнняў 7-га з’езда ФПБ, пятага Усебеларускага народнага сходу, забеспячэнне выканання комплексу мер па рэалізацыі ў сістэме ФПБ асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 г.г.

У прыватнасці, вялася мэтанакіраваная работа па павышэнні ўзаемадзеяння прафсаюзаў з сацыяльнымі партнёрамі. Сумесна з органамі дзяржаўнага ўпраўлення і наймальнікамі — па развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы, забеспячэнні занятасці і павышэнні жыццёвага ўзроўню насельніцтва, удасканаленні механізму калектыўна-дагаварнога рэгулявання працоўных адносін. Ажыццяўляўся грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, норм і правіл па ахове працы. Прымаліся меры па павелічэнні прафсаюзнага членства, стварэнні новых прафарганізацый. Удасканальваліся стылі і метады іх работы.

Пры гэтым адзначана, што, нягледзячы на аўтарытэт прафсаюзаў раёна ў забеспячэнні працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і гарантый грамадзян, прымаемыя прафорганамі меры не заўсёды своечасова забяспечвалі рэалізацыю ў поўным аб’ёме патрабаванняў і норм, прадугледжаных у калектыўных дагаварах і пагадненнях. Савету аб’яднання не ўдалося дасягнуць устойлівай тэндэнцыі зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі. Большай увагі патрабуе работа грамадскіх інспектараў па ахове працы — зачастую ў арганізацыях іх дзейнасць матэрыяльна не стымулюецца, што зніжае матывацыю да яе. Ды іншае, над чым прыйдзецца ўзмоцнена працаваць новаму складу Савета раённага аб’яднання.

— На тое, што роля прафсаюзаў у абароне правоў і законных інтарэсаў працоўных становіцца ўсё болей відавочнай, указвае той факт, што год ад году расце колькасць людзей, якія прыходзяць за дапамогай да прафсаюзных юрыстаў, — адзначыла Алена Кечко.

Падзякаваўшы прысутным за працу, прадстаўнік ФПБ падрабязна спынілася на накірунках дзейнасці федэрацыі, на важных станоўчых дасягненнях у часці ўнясення змен у абноўлены працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь. Заклікала старшынь раённых прафсаюзных «пярвічак» расказваць пра сваю работу, цікавыя напрацоўкі ў ёй, на старонках не толькі мясцовых і абласных СМІ, але і рэспубліканскай газеты «Беларускі час» і Інтэрнэт-рэсурсе ФПБ 1Prof.by.

Удзельнікі раённай канферэнцыі абралі дэлегатаў на V справаздачна-выбарчую канферэнцыю Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў (Людмілу Балакер і Надзею Дудаль) і ў склад Савета абласнога аб’яднання прафсаюзаў (Людмілу Балакер).

 

Заключнай часткай мерапрыемства стала ўзнагароджванне актывістаў прафсаюзнага руху. Юбілейны медаль «115 год прафсаюзнаму руху Беларусі» ўручаны Галіне Буткевіч, бібліятэкару аддзела па рабоце з дзецьмі цэнтральнай бібліятэкі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна, якая каля двух дзясяткаў год узначальвае пярвічную прафсаюзную арганізацыю ўстановы. Ганаровая грамата Савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў — Алене Пацыенка, намесніку дырэктара ААТ «Міхалёўская Ніва». Ганаровымі граматамі Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў узнагароджаны Таццяна Бокач, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Наталля Сакун (аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Вячаслаў Сакалоўскі і Галіна Троцкая (ДЛГУ «Бабруйскі лясгас»), Аляксей Піскун (філіял «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі КХП»), Галіна Шаўцова (ААТ «Неўскі-Агра»), Аксана Вікторанка (Туголіцкая СШ).

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 510 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.