Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 12 Декабрь 2019 16:39

У Бабруйскім райвыканкаме прайшоў семінар па пытаннях аховы працы на вытворчасці

«Бяспека працы і прафілактыка вытворчага траўматызму, выкананне заканадаўства аб ахове працы. Арганізацыя і правядзенне перыядычных медаглядаў» — семінар на гэтую тэму, арганізаваны для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый Бабруйшчыны ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама пры садзеянні адпаведнай структуры Бабруйскага гарвыканкама, прайшоў у раённым выканаўчым камітэце ўчора.

Па словах галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне Бабруйскага райвыканкама Сяргея Бусела, для нашага раёна сёлетні год у гэтым плане выдаўся надзвычай складаным.

— Ад пачатку студзеня ў раённых арганізацыях зарэгістравана 4 цяжкіх няшчасных выпадкі на вытворчасці і 7 — лёгкай ступені цяжкасці. Асноўная прычына, з-за якой яны здарыліся — асабістая няўвага пацярпелых. Аднак ёсць пытанні і да арганізацыі аховы працы на вытворчасці — недобрасумленнага падыходу некаторых наймальнікаў і адказных асоб да мерапрыемстваў па папярэджанні няшчасных выпадкаў, што недапушчальна, — адзначыў ён.

 

Удзельнікі семінару заакцэнтавалі ўвагу на такіх значных пытаннях як выкананне патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, арганізацыя і правядзенне перыядычных медаглядаў, ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях, расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Абмеркавалі сёлетнія звароты работнікаў арганізацый па пытаннях парушэнняў заканадаўства аб працы, што паступілі ў Бабруйскі міжраённы аддзел Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы. Нямала ўвагі надалі парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у дадзенай сферы.

Прочитано 507 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.