Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 04 Ноябрь 2019 11:14

У Бабруйскім раёне перазахавалі астанкі невядомых салдат

Сёння ў нашым раёне адбылося перазахаванне астанкаў двух вайскоўцаў (імёны не ўстаноўлены) Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вайскоўцы загінулі, абараняючы Прыбярэзінскі край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ля вёсак Думаноўшчына і Вінаградаўка. Іх астанкі знойдзены 13 жніўня падчас правядзення сумеснай беларуска-расійскай пошукавай экспедыцыі з удзелам членаў моладзевага ваенна-патрыятычнага клуба «Рассвет» г. Арзамаса Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Асабістых апазнаўчых медальёнаў знойдзена не было, таму вызначыць асобы загінулых не ўдалося.

Месцам перазахавання астанкаў стала брацкая магіла ля в. Раксалянка Сычкаўскага сельсавета.

У цырымоніі перазахавання прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама і Сычкаўскага сельвыканкама, ваеннага камісарыята г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, духавенства, пошукавага атрада «Абяліск», вайскоўцы Бабруйскага гарнізона, навучэнцы Ленінскага ВПК «Дз/сад-СШ» і члены дзіцячага аб’яднання «Краязнаўцы-пошукавікі» Цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска, а таксама мясцовыя жыхары, прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ.

 

Падрабязнасці — ў бліжэйшым нумары «раёнкі».

Прочитано 524 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.