Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 24 Октябрь 2019 09:55

Палявыя работы працягваюцца

У раёне выконваецца ўвесь комплекс характэрных для гэтай пары восеньскіх палявых работ.

Па стану на 22.10.2019 г., як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, кукуруза на зерне ўбрана з плошчы ў 1421 га (64% ад плану), намалочана звыш 12 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 84 ц/га. Лідарам па намалоце і ўраджайнасці працягвае заставацца СВК «Гігант» (4403 т, 112,9 ц/га). Другі па велічыні паказчык у ААТ «Неўскі-Агра» — 107,7 ц/га (намалочана 2025 т), трэці — у ААТ «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» — 103,2 ц/га (1032 т), вышэй за сярэднераённы таксама ў ААТ «Міхалёўская Ніва» — 90 ц/га (1270 т). Усяго ў раёне плануецца атрымаць каля 20 тысяч тон кукурузнага зерня.

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас і закладка апошняга. На гэтыя мэты ўбрана 4255 га, або 86% ад плану. Сіласу нарыхтавана 72,5 тыс. тон.

У стадыі завяршэння ўборка бульбы. У цэлым па раёне ўбрана 87% занятых пад культуру плошчаў, накапана 10 298 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 213 ц/га.

Што да цукровых буракоў, то іх уборка таксама завяршаецца. Ад караняплодаў вызвалена 500 га плошчаў (80% ад задання), накапана без малога 18 тысяч тон буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 359 ц/га.

Адначасова з уборачнымі работамі вядзецца догляд азімай збажыны (на ўчарашні дзень хімпраполкі былі праведзены на плошчы 1 500 га), рапсу і падняцце зябліва. У «Гіганце» і «Харчавіку-Агра», да прыкладу, восеньскім ворывам ахоплена па 40% плошчаў, у ААТ «неўскі-Агра» — звыш 20%, і гэтая работа працягваецца.

Прочитано 437 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.