Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 21 Октябрь 2019 11:00

У «Неўскім-Агра» завяршаюць уборку буракоў і бульбы

З трохсот гектараў, занятых тут пад цукровыя буракі, 260 га, па стану на раніцу 18.10.2019, было ўбрана. Накапана 10 з паловай тысяч тон караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 405 ц/га. З гэтага аб’ёму каля 7 тысяч вывезена на перапрацоўку.

 

— Убіраем апошняе поле, — заўважае Валерый Васільевіч Вавула, на хвілінку пакідаючы штурвал камбайна па ўборцы буракоў «Холмер» (у гаспадарцы мы пабывалі ў чацвер). На запытанне, як ацэньваюць механізатары сёлетні ўраджай, і ён, і памочнік камбайнера Леанід Пятровіч Шкрадзюк у адзін голас адказалі: «Выдатны!».

Апошняе пацвярджаюць і ў канторы. Пры гэтым дадаюць — клубні мала таго што буйныя, дык і чыстыя, перапрацоўшчыкі Слуцкага цукроварафінаднага камбіната бяруць іх з вялікай ахвотай.

Па словах галоўнага агранома Аляксандра Іванавіча Мельніка, сёлетні год для культуры спрыяльны. Але ў адзін шэраг да надвор’я варта паставіць і адпаведны догляд — уздабленне глебы дастатковай колькасцю арганікі, своечасовую праполку.

Ужо колькі год як у гаспадарцы не адвозяць выкапаныя караняплоды ў бульбасховішча, а складзіруюць там жа на полі да часу продажу. Па-першае, эканомяцца сродкі на іх перавозку, па-другое, гародніна не падвяргаецца дадатковым пашкоджанням.

Зрэшты, камбайн па ўборцы буракоў у гаспадарцы не прастойвае. Пасля таго як выкапае ўласныя салодкія караняплоды, дапамагае ў гэтым іншым сельгасарганізацыям, у тым ліку па-за межамі раёна — прыносіць дадатковы прыбытак.

Завяршаюць у ААТ «Неўскі-Агра» і капанне бульбы. З плану ў 120 гектараў убрана 110 га, накапана каля 2 тысяч тон клубняў.

 

У гэтай рабоце задзейнічана тры бульбаўборачныя камбайны. У складзе механізатарскіх экіпажаў — Аляксандр Лявонцьевіч Максімаў з памочнікам Міхаілам Сцяпанавічам Сулімам, Аляксандр Уладзіміравіч Алісеенка з Андрэем Іванавічам Грынем і Сяргей Рыгоравіч Стэльмак.

Сабраныя клубні праходзяць праз сартаванне. Харчовая бульба затарваецца ў сеткі для рэалізацыі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 464 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.