Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 18 Октябрь 2019 16:52

У Бабруйскім раёне прайшла алімпіяда па фінансавай граматнасці школьнікаў

Пераможцам раённага этапу алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў 10-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якая прайшла сёння на базе Брожскай сярэдняй школы, прызнаны вучань Ленінскага ВПК «Дз/с-СШ» Марк Мароз. Дыплом другой ступені па колькасці набраных балаў журы прысудзіла вучаніцы Гарбацэвіцкай СШ Браімавай Лізавеце, 3-га месца ўдастоены Ілля Брэдус з Брожскай СШ.

Такая алімпіяда праводзіцца ў краіне не першы год і ладзіцца пад эгідай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Апошні прадастаўляе і падарункі дзецям.

Што да Марка, то ён, як мы даведаліся, у алімпіядзе ўзяў удзел упершыню. Немалую дапамогу ў падрыхтоўцы да іспыту хлопцу аказаў настаўнік гісторыі Сяргей Міхайлавіч Герасімовіч. Самога ж вучня тэма гэтая адразу захапіла, і ён дакладна адчувае, што павысіў сваю дасведчанасць у фінансавых пытаннях і можа дапамагчы з гэтым іншым.

 

Ілля Брэдус

 

Лізавета Браімава

 

Марк Мароз

Наперадзе ў пераможцаў — удзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Прочитано 499 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.