Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 03 Октябрь 2019 12:26

У «Гіганце» працаваў семінар па жывёлагадоўлі

Раённы семінар-вучоба па пытаннях вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы прайшоў у мінулую суботу на базе СВК “Гігант” — малочна-таварнай фермы Вялікія Бортнікі. Удзел у ім прынялі спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі, галоўныя зааветспецыялісты, загадчыкі малочна-таварных ферм гаспадарак.

Падчас семінара ўвага была ўдзелена такім важным тэхналагічным момантам, як прымусовае выпойванне жывёлы энергетычнымі напоямі ў транзітны перыяд (за 20 дзён да цялення і 3 тыдні — пасля). Заакцэнтавана ўвага на іх значэнні, спосабах прыгатавання напояў, адпрацавана працэдура ажыццяўлення выпойвання. З шэрагам загадчыкаў малочна-таварных ферм замацаваны практычныя навыкі паення нованароджанага цяляці малозівам пасродкам спецыяльнага зонду. Апошняму, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, надаецца вялікае значэнне: атрыманае ў першую гадзіну жыцця малозіва (10% ад масы цяляці) станоўча садзейнічае яго далейшаму росту. Не абыйшлі пытанні сартавання жывёлы ў залежнасці ад фізіялагічных якасцяў, кармлення ў сухастойны перыяд, утрымання маладняку да трохмесячнага ўзросту ў індывідуальных доміках.

Таксама падчас семінара звернута ўвага на ролю загадчыкаў ферм у працэсе вытворчасці малака. Менавіта гэтыя работнікі павінны кантраляваць выкананне тэхналагічных патрабаванняў, своечасова даво­дзіць да спецыялістаў і кіраўнікоў праблемы.

На гэты час, як было адзначана, работа па выро­шчванні маладняку да шасці месяцаў лепш астатніх наладжана ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, дзе на працягу не аднаго года выкарыстоўваюць экамолаўскую схему выпойвання цялятаў. Нядрэнна — у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. А вось такім сельгасарганізацыям, як ААТ “Стасеўка”, “Саўгас Кісялевічы” і Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс”, патрабуюцца радыкальныя змены ў яго вырашэнні.

Прочитано 622 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.