Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 30 Сентябрь 2019 09:25

«Бульбяны разгуляй па-бартнікоўскі»

...Пад такой назвай у Вялікіх Бортніках прайшло свята «другога хлеба». Усюды па аграгарадку лётаў водар розных страў з бульбы. У мерапрымстве прыняў удзел і старшыня Бортнікаўскага сельвыканкама Яўген Чэркас.

Адкрыў праграму народны ансамбль народнай песні "Вясёлка" пад кіраўніцтвам Зубрыкавай Марыны. Вядучая, у сваю чаргу, прапанавала гасцям паспрабаваць духмяныя гарачыя дранікі са смятанай. Працягнулі мерапрыемства вучні Бабруйскай раённай дзіцячай школы мастацтваў. Запальная п'еса «Карабейнікі» у выкананні Хаванскага Вячаслава і Губскай Вольгі не пакінула раўнадушным нікога. Гледачы заслухаліся звонкімі галасамі вакальнага дуэта Зубрыкавай Ксеніі і Хаванскай Яўгеніі. Кранула сэрцы ўсіх прысутных музычная кампазіцыя “Рэчанька”, таленавіта выкананая Вяроўкінай Юліяй.  Весела і заўзята прагучала “Цыганская пляска” ў выкананні Штукмана Зміцера.

Калі юныя музыкі не давалі сумаваць гасцям, то школьнікі разам са сваімі бацькамі пераўвасобіліся ў сапраўдных кулінараў і арганізавалі ярмарку-продаж вырабаў з бульбы. Усім прыйшліся да спадобы зразы з грыбамі ад Якушенка Яўгена і бульбяныя аладкі ад Бутэвіч Анастасіі. Дарослыя арганізавалі выставу дэкаратыўных вырабаў з бульбы і іншай агародніны, розныя гатункі “другога хлеба” рэкамендавалі прадстаўнікі калгаса “Гігант”.

Для стварэння добрага настрою прайшла гульнё­вая праграма "Бульбяны бум", у якой з задавальненнем прынялі ўдзел усе прысутныя.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты “Трыбуна працы”

Прочитано 702 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.