Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 30 Сентябрь 2019 09:23

Вішнёўка адсвяткавала Дзень вёскі

Жыхары населенага пункта, якому сёлета споўнілася 459 год, сабраліся ў мінулую суботу ў мясцовай бібліятэцы-клубе, каб згадаць гісторыю, слаўных землякоў і традыцыі малой радзімы, ушанаваць аднавяскоўцаў, чый унёсак у яе развіццё найбольш прыкметны, павіншаваць старажылаў, падтры­маць моладзь і проста прыемна правесці вольны час — культурна адпачыць пасля напружанай пары ўборкі ўраджаю.

З гэтай нагоды ў госці да суседзяў завітала вакальная група “Шчодрыца” Рэдкарожскага сельскага ДК і добравядомы мясцовым жыхарам Андрэй Лобан з гармонікам. Ра­зам з загадчыцай бібліятэкі-клуба Кацярынай Вавілавай і ахвочымі да песні вішнёўцамі яны зрабілі канцэртную праграму Дня вёскі цікавай і насычанай.

Цёплай атмасферы ўрачыстасці пасадзейнічаў выступ старшыні мясцовага сельвыканкама Аляксандра Башана, які павіншаваў сяльчан са святам, пажадаў ім здароўя і дабрабыту, а населенаму пункту — даўгалецця і росквіту. Ён жа выказаў цёплыя словы падзякі ў адрас дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Дзяніса Прышчэпы за спонсарскую падтрымку, дзякуючы якой многія жыхары Вішнёўкі атрымалі падарункі. Апошніх удастоіліся доўгажыхарка (96 год) Любоў Токарава, самая маладая шматдзетная сям’я Вадзіма і Юліі Усавых, шматдзетная сям’я з найбольш працяглым (болей за 60 год) шчаслівым шлюбам Генадзя і Валянціны Башан, а таксама прадстаўнікі арганізацый сацыяльнай сферы Вішнёўкі, чый працоўны стаж вызначаецца не адным дзясяткам год.

Усе, хто наведаў у гэты дзень бібліятэку-клуб, не засталіся абыякавымі да выставы работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, створаных вішнёўскімі майстрыхамі.  

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты “Трыбуна працы”

Прочитано 598 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.