Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Сентябрь 2019 12:06

Цялуша рыхтуецца да «Дажынак»

Без таго прывабны аграгарадок у гэтыя дні актыўна прыхарошваецца, каб сустрэць гасцей раённых «Дажынак» — сельскагаспадарчае свята намечана на канец верасня — абноўленым, а для местачкоўцаў стаць яшчэ болей утульным.

 

На гэтую пару, як паведаміў старшыня Цялушскага сельвыканкама Мікалай Сакун, добраўпарадкавана каля трох гектараў тэрыторыі, занятай да гэтага кустарнікавай расліннасцю. Праведзены работы па вырубцы, раскарчоўцы дрэваў, ачыстцы невялічкага возера, падсейванні травы на вызваленай тэрыторыі.

 

Намаганнямі сельсавета знесена тры пустуючыя дамы ў аграгарадку. Ад непрыгоднага збудавання пазбавіўся таксама філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», вядзецца ўнутраны і вонкавы рамонт адміністрацыйнай пабудовы сельгаспрадпрыемства. Выкананы ямачны рамонт дарогі на вуліцах Калгасная і Чыгуначная. Добраўпарадкаваны памятныя месцы населенага пункта: воінскае захаванне, магіла ўнучкі А.С. Пушкіна Наталлі Варанцовай-Вельямінавай. Прыводзіцца ў парадак тэрыторыя мясцовага храма. У планах магазіна Бабруйскага гандлёвага цэнтра — рамонт фасада. Акультурваецца прылягаючая тэрыторыя, выконваюцца фасадныя работы на сельскім Доме культуры. Цялушскі ВПК дз/сад-СШ сустрэне гасцей абноўленай агароджай. Лепшы выгляд апошняй надаў і камбінат бытавога абслугоўвання.

Прочитано 473 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.