Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 12 Сентябрь 2019 15:04

Прайшла абласная нарада па будаўніцтве ферм

12-ць з 27-мі недабудаваных малочна-таварных комплексаў вобласці трэба будзе ўвесці ў строй сёлета. Такі вердыкт вынес першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч падчас абласной нарады па пытаннях завяршэння будаўніцтва МТК. Мерапрыемства прайшло на базе Бабруйскага раёна ў сераду.

Дадзенаму рашэнню, як ён адзначыў, папярэднічала дэталёвае абмеркаванне праблемы на ўзроўні ўраду, кіраўніцтва вобласці. Пераважная частка намечаных да завяршэння аб’ектаў мае 90-95 працэнтаў гатоўнасці, што дае падставы разлічваць на хуткае (2-3 месяцы) заканчэнне работ. З улікам таго што сродкі на будаўніцтва спатрэбяцца немалыя (некаторым — дзяржаўная пазыка), старшыням райвыканкамаў, кіраўнікам арганізацый неабходна было яшчэ раз абгрунтаваць мэтазгоднасць новых малочных аб’ектаў. Па словах намесніка старшыні аблвыканкама, фермы трэба дабудоўваць там, дзе можна разлічваць на рэальнае нарошчванне пагалоўя, а не для таго, каб проста перавесці жывёлу з ужо наяўных памяшканняў.

Падчас нарады быў дэталёва абмеркаваны алгарытм дзеянняў па рэалізацыі праекта «Рэканструкцыя незавершаных будаўніцтвам МТФ», вызначаны службы і арганізацыі, якія будуць яго ажыццяўляць.

— Гэта сур’ёзная справа, і падыход да яе павінен быць надзвычай сур’ёзным з боку ўсіх зацікаўленых, — падкрэсліў Васіль Акуліч. — Уключацца ў работу трэба ўжо сёння.

У ліку малочна-таварных ферм, дабудова якіх запланавана на сёлетні год, тры — на тэрыторыі нашага раёна: у ААТ «Стасеўка», філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» і ў ААТ «Неўскі-Агра».

Прочитано 514 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.