Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 09 Сентябрь 2019 10:14

У Глушы адзначылі Дзень нараджэння Алеся Адамовіча

3 верасня знакамітаму земляку — беларускаму пісьменніку, сцэнарысту, літаратуразнаўцу, крытыку і грамадскаму дзеячу споўнілася б 92 гады (нарадзіўся 3 верасня 1927 года, пайшоў з жыцця 26 студзеня 1994 года).

У гэты дзень жахыры пас. Глуша, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады пісьменніка, куды на працягу жыцця ён любіў наведвацца і дзе пахаваны, разам з прадстаўнікамі грамадскасці раёна ўсклалі кветкі да магілы знакамітага земляка, ушанавалі яго памяць хвілінай маўчання. А пасля — шмат гаварылі-згадвалі пра сусветна прызнаную творчасць Алеся Адамовіча, пра герояў «Вайны пад стрэхамі», пра антыгуманную сутнасць вайны ў «Ідзі і глядзі», пра самога Аляксандра Міхайлавіча, яго чалавечыя якасці і тое, якім запомніўся ён землякам. У апошнім меркаванні сышліся — быў ён чалавек інтэлігентны ў поўным сэнсе гэтага слова, уважлівы і паважлівы да людзей.

Вялі размову пра ўсталяванне помніка вядомаму земляку на малой радзіме. Натхнёна абмяркоўвалі рэалізацыю яшчэ аднаго праекта (першы — «Прыпынак Адамовіча», ужо ў дзеянні), над якім працуе ініцыятыўная група па ўшанаванні памяці пісьменніка. Па словах старшыні мясцовага сельвыканкама Марыі Сушчанка, помнік плануецца ўстанавіць ужо ў бліжэйшыя месяцы. На гэты час вызначана і з месцам для яго — цэнтр пасёлка, паблізу сельскага Дома культуры. А ў будучым, як спадзяецца грамадскасць, у Глушы ўсё ж з’явіцца музей, прысвечаны знакамітаму літаратару і партызанскаму руху ў дадзенай мясцовасці. Банкаўскі рахунак на пералічэнне сродкаў на гэтыя мэты адкрыты, і ўсе жадаючыя могуць яго папоўніць.

 

Вечарам таго ж дня беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча згадалі вечарынай памяці «Алесь Адамовіч — наш зямляк, наш гонар», якая прайшла ў Глушанскім Доме культуры і была арганізавана работнікамі ўстановы і мясцовай бібліятэкі.

Прочитано 485 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.