Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 09 Сентябрь 2019 10:08

У ААТ «Неўскі-Агра» сеюць азімае жыта

Такі вось бясконцы кругаварот сельскагаспадарчых работ! Толькі сабралі ўраджай збажыны, яшчэ вядзецца звозка з палёў саломы, выконваюцца іншыя ўборачныя работы, а загартаваныя гадамі працы вопытныя механізатары-сейбіты ААТ «Неўскі-Агра» вось ужо каторы дзень упэўнена закладваюць новы ўраджай — сеюць азімыя збожжавыя культуры.

— Пачалі з азімага жыта, — расказвае, суправаджаючы нас у дарозе на поле паблізу в. Тажылавічы галоўны аграном сельгасарганізацыі Аляксандр Іванавіч Мельнік. — Пад гэтую культуру, а таксама азімае трыцікале адвялі па 500 гектараў плошчаў, пад азімую пшаніцу — 550 га. У цэлым жа азімы клін сёлета некалькі павялічылі: ураджайнасць гэтых культур вызначаецца большай стабільнасцю.

 

Сеюць жыта двума пасяўнымі агрэгатамі, кіруюць якімі Леанід Леанідавіч Чэрнік і Юрый Яўгенавіч Арцёменка, насенне падвозіць Аляксандр Леанідавіч Бандарчук.

Пад сяўбу азімых, па словах галоўнага агранома, у гаспадарцы праведзена і вядзецца немалая падрыхтоўчая работа. Пракладваецца ворыва, на поўную моц выкарыстоўваюцца два новенькія культыватары, набытыя для выраўноўвання і ўшчыльнення глебы — стварэння больш якаснага насеннага ложа. Апошнія давераны Генадзю Сцяпанавічу Карабанаву і Івану Аляксеевічу Дзешкаўцу. Непасрэдна на ворыве занята тры адзінкі трактароў: ажыццяўляюць гэтую работу механізатары Сяргей Анатольевіч Кафідаў, Анатоль Аркадзьевіч Мельнічонак і Аляксандр Спірыдонавіч Кушавараў.

Пад восеньскую сяўбу, як нам паведамілі, у гаспадарцы нядрэнна папрацавалі з арганікай. Яе ўнясеннем у глебу займаліся Васіль Спірыдонавіч Кушавараў і Валерый Васільевіч Вавула, пагрузку ажыццяўляў Сяргей Анатольевіч Чараухін. Папрацавалі і з мінеральнымі ўгнаеннямі. Намаганнямі аднаго толькі Пятра Ягоравіча Максімава ўздоблена 900 га плошчаў — пад азімыя рапс і збажыну.

Гаворачы пра асаблівасці сёлетняй азімай сяўбы, Аляксандр Мельнік з усмешкай заўважае, што яны — у лагодным, спрыяльным надвор’і і своечасовым дожджыку. А гэта значыць, што першыя ўсходы трэба чакаць зусім хутка.

Як ужо гаварылася вышэй, сяўба — не адзіны вераснёўскі клопат аграрыяў «Неўскага». Гэтай парой у гаспадарцы прэсуецца і звозіцца з палёў салома, яшчэ адзін механізаваны атрад забяспечвае жывёлу зялёным кормам, частка механізатараў і вадзіцеляў занята капаннем цукровых буракоў (ураджайнасць — звыш 400 ц/га), на падыходзе — уборка кукурузы.

І хоць спраў у селяніна ўвосень шмат, усе яны ў ААТ «Неўскі-Агра» пад кантролем, абы толькі хапала паліва. Ад наяўнасці апошняга і расстаўляюць тут прыярытэты. Зрабіць гэта не заўсёды проста, бо на гэтую пару ўсе работы спешныя.

Зрэшты, сёлета ў гаспадарцы не толькі значна павялічылі намалот зерня, але і атрымалі 103 тоны зёлкавых траў, плануюць намалаціць каля 15 тон канюшыны. Гэта нашмат болей, чым патрабуецца для ўласных патрэб гаспадаркі, таму частку разлічваюць прадаць, блага, што попыт на насенне маецца.

У цэлым жа ў раёне пад азімую збажыну сёлета плануецца заняць 12 тысяч гектараў, у тым ліку пад азімую пшаніцу — 2500 га, трыцікале — 4020, пад азімае жыта — 5480 га. Сяўба азімых рапсу і сурэпіцы ўжо завершана, пасеяна адпаведна 2815 і 987 гектараў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 619 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.