Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 28 Август 2019 16:32

Педагогі сабраліся на жнівеньскую канферэнцыю

Традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя на тэму «Раенная сістэма адукацыі як прастора адукацыйных магчымасцяў» прайшла ў раене сення. Яе гасцямі сталі кіраўнік раена Павел Найдзен, старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Крычко, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай работы і аховы дзяцінства галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алеся Васіленка, ветэраны працы галіны.

Падчас канферэнцыі начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызму райвыканкама Алена Баркоўская падвяла вынікі работы аддзела і педкалектываў за 2018-2019 навучальны год, паставіла задачы на надыходзячы. Сярод апошніх — павышэнне якасці адукацыі, папулярызацыя сярод навучэнцаў здаровага ладу жыцця, больш актыўнае прыцягненне да ўдзелу ў адукацыйным працэсе бацькоў выхаванцаў і школьнікаў.

Віншуючы педагогаў з пачаткам навучальнага года, Павел Найдзен выказаў спадзяванне, што селета іх праца стане болей плённай і выніковай. Маладым спецыялістам, якіх у раённыя ўстановы адукацыі прыйшло 15, кіраўнік раёна пажадаў не баяцца заступаць на першае працоўнае месца. Са свайго боку паабяцаў падтрымаць любую станоўчую ініцыятыву, накіраваную на павелічэнне ў дзяцей матывацыі да вучобы.

Педагогам і педагагічным калектывам, чыя работа па выніках мінулага навучальнага года прызнана найбольш паспяховай, уручаны ўзнагароды і падарункі. Апошніх удастоіліся і педкалектывы, якія лепш за астатніх падрыхтаваліся да вераснёўскай сустрэчы з дзецьмі.

Прочитано 471 раз

Галерея изображений

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.