Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 24 Июль 2019 12:07

Вырашыць пастаўленыя задачы

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне бюджэту за 1-е паўгоддзе абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння раённага выканаўчага камітэта на мінулым тыдні. Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімовіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч і старшыня Бабруйскага міжраённага камітэта дзяржкантролю Аляксей Фёдараў.

Па выніках паўгода, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Марына Тарэлкіна, раёнам забяспечана выкананне заданняў па 8-мі з 10 асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця — па экспарце тавараў, экспарце паслуг, па колькасці працаўладкаваных грамадзян, рознічным тавараабароце, па прыцягненні прамых замежных інвестыцый, уводзе ў эксплуатацыю жылля, аб’ёме будаўніча-мантажных работ, па росту сярэдняй намінальнай заробнай платы. Пры гэтым не забяспечана заданне па тэмпу росту вытворчасці сельгаспрадукцыі. З улікам таго, што Бабруйскі раён — у асноўным сельскагаспадарчы, невыкананне дадзенага задання па выніках года, па словах старшыні райвыканкама Паўла Найдзёна, здольна стварыць пагрозу дабрабыту работнікаў галіны і раёна ў цэлым, што недапушчальна. Тым болей што рэзерв для выпраўлення сітуацыі, як ён адзначыў, у раёне маецца, і задача сельгаскалектываў — яго задзейнічаць.

За першае паўгоддзе сёлетняга года вытворчасць прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях склала 88,1% у суадносных цэнах да ўзроўню 2018 года пры заданні 103%. Заданне па росту сельгасвытворчасці забяспечылі ААТ «Міхалёўская Ніва» (106,1%), ААТ «Неўскі-Агра» (107,2%), філіялы «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» (113,9%) і «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» (105,2%). Ніжэй мінулагодняга ўзроўню сельгаспрадукцыі атрымана ў ААТ «Стасеўка» (66,1%), Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» (91,5%), ААТ «Саўгас Кісялевічы» (78,2%), СВК «Гігант» (93,4%), філіяле «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» (64,7%), ЗАТ «Птушкафабрыка Вішнёўка» (84,2%).

Што датычыцца раённага бюджэту, то ён, як адзначыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Юлія Асташова, за 1-е паўгоддзе выкананы з дэфіцытам 772,1 тыс.рублёў — у даходы кансалідаванага бюджэту паступіла 13295,1 тыс. рублёў, выдаткі прафінансаваны на 14067,2 тыс. рублёў. У раённы бюджэт паступіла 6348 рублёў (52,5% ад удасканаленага гадавога плану і 110,4% — да плану 1-га паўгоддзя) плацяжоў падатковых і непадатковых даходаў. Запазычанасць па падатках ва ўсе ўзроўні бюджэту на 1 ліпеня склала 514,1 тыс. рублёў.

Дэталёва абмеркаваўшы вынікі работы за паўгоддзе, райвыканкам прызнаў недастатковай работу шэрагу кіраўнікоў сельгасарганізацый па выкананні паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У гэтай сувязі аддзелу арганізацыйна-кадравай работы даручана прыцягнуць ці ініцыіраваць прыцягненне іх у вызначаным заканадаўствам парадку да дысцыплінарнай адказнасці, абавязаць апошніх прадпрыняць усе неабходныя меры для нарошчвання вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Яшчэ шэрагу першых асоб гаспадарак аб’яўлены вымовы і заўвагі за невыкананне ці адсутнасць належнай работы па нарыхтоўцы і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Увага намеснікаў старшыні, начальнікаў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікоў усіх без выключэння прадпрыемстваў і арганізацый звернута на безумоўнае выкананне мэтавых паказчыкаў, мерапрыемстваў па развіцці раёна, прадугледжаных комп­лексным планам, указана прыняць меры па рэалізацыі распрацаваных мерапрыемстваў па зніжэнні ўзроўню затрат на адзінку вырабленай і рэалізаванай прадукцыі (работ, паслуг), якія прадугледжваюць забеспячэнне рэжыму жорсткай эканоміі, максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання сыравіны, матэрыялаў, паліўна-энергетычных, фінансавых і працоўных рэсурсаў.

Словам, задачы пастаўлены, цяпер галоўнае — сур’ёзна падыйсці да іх вырашэння.

Прочитано 683 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.